21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Любіць і берагчы нашу цудоўную беларусь»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь з’яўляецца мiралюбнай дзяржавай, якая нiколi нiкому не пагражала i не пагражае. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сувораўцамi i выкладчыцкiм складам Мiнскага сувораўскага ваеннага вучылiшча.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што наша краiна цвёрда стаiць на пазiцыi неўмяшання ва ўнутраныя справы iншых дзяржаў. Нi адзiн беларускi салдат не ваяваў i не будзе ваяваць на чужой зямлi.

Разам з тым беларускi лiдар адзначыў: «Але мiралюбнасць не азначае слабасць. Наша армiя заўсёды трымае порах сухiм. Сучасныя Узброеныя Сiлы выступаюць гарантам суверэнiтэту беларускай дзяржавы».

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Мiнскае сувораўскае ваеннае вучылiшча павiнна знаходзiцца ў цэнтры ваенна-патрыятычнага выхавання ў Беларусi.

«Патрыятызм — не мары аб подзвiгах i не прыгожыя словы, а дзейная пазiцыя грамадзянiна, якая выяўляецца ў актыўным служэннi нашай Айчыне», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка заявiў аб тым, што заходнiя працiўнiкi спрабуюць усiмi магчымымi спосабамi сказiць i ачарнiць жыццё ў Беларусi. «Яны аслабляюць маральныя асновы ў маладзёжнай сферы, спрабуюць пераканаць, што самае галоўнае ў жыццi — гэта ўласная выгада i задавальненне», — такую думку выказаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле слоў прэзiдэнта, «сёння многiя падлеткi не такiя, якiмi б мы хацелi iх бачыць, растуць слабымi i лянiвымi, баяцца фiзiчных нагрузак, адказнасцi i дысцыплiны».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што фiзiчная лянота нярэдка перарастае ў духоўную, у няўменне i нежаданне думаць.

За апошняе дзесяцiгоддзе ў Беларусi ажыццёўлены фундаментальныя пераўтварэннi ў армii i абаронна-прамысловым комплексе, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што неабходны сапраўдныя спецыялiсты ваеннай справы, якiя спалучаюць выдатную тэарэтычную i фiзiчную падрыхтоўку, каб выкарыстоўваць складаную тэхнiку i ўзбраенне. Сёння можна з гонарам сказаць, што ў Беларусi ёсць такая прафесiя — абараняць Радзiму.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў сувораўскiм вучылiшчы выхоўваюць сапраўдных мужчын, якiя стануць надзейнай апорай армii i дзяржавы, з гонарам змогуць выканаць свой воiнскi i грамадзянскi абавязак.

Беларускi лiдар нагадаў, як няпроста складваўся лёс беларускай армii пачатку 1990-х гадоў: «Менавiта тады нашы «нацыяналiсты», якiя дарвалiся да ўлады, пачалi крычаць аб тым, што Беларусi не патрэбна ўласная армiя. Маўляў, на яе ўтрыманне iдуць вялiкiя сродкi, цi не лепш папрасiць заступнiцтва ў Еўропы i ЗША i пусцiць да сябе войскi НАТО. Армiю спрабавалi зняважыць i знiшчыць матэрыяльна i маральна».

У Беларусi створана незалежная дзяржава, забяспечаны мiр, стабiльнасць i бяспека, акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў: «Усё, што дасягнута, як i саму нашу Радзiму, трэба абараняць, прычым не толькi на ваенных рубяжах, але i ў iдэалагiчнай, iнфармацыйнай сферы. Там, дзе цяпер iдзе вострая барацьба за розумы i сэрцы людзей». На думку беларускага лiдара, у гэтай барацьбе нашай стратэгiчнай зброяй з’яўляюцца патрыятызм, вернасць абавязку, сумленне i гонар.

«Мы з вамi ў адказе за сучаснае i будучае краiны. Любiць i берагчы нашу цудоўную Беларусь нам завяшчалi пакаленнi, якiя вынеслi нялёгкiя ваенныя выпрабаваннi. I вернасць гэтым традыцыям мы павiнны выхоўваць у нашай моладзi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi заявiў, што кiраўнiцтва краiны зацiкаўлена ў прысутнасцi мiжнародных наглядальнiкаў на выбарах.

«Нам выгадна паказаць сумленным i нават несумленным людзям, як пройдзе выбарчая кампанiя ў Беларусi. Мы нi ў якiм выпадку не збiраемся нiчога фальсiфiкаваць. Мы будзем змагацца, за мяне будуць агiтаваць, i гэта натуральна», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

«Я не пераацэньваю сябе i свае магчымасцi, але я ведаю настрой людзей. Нам вядома, колькi працэнтаў гатовы прагаласаваць за дзеючага прэзiдэнта. Калi мы гэта ведаем i ўпэўнены, што пераможам, чаго баяцца мiжнародных наглядальнiкаў: няхай едуць i глядзяць, нават нашы працiўнiкi. Мы ведаем кожнага, ведаем, што яны будуць аплёўваць нашы выбары. Але ў душы яны разумеюць, што рэальна адбываецца», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментуючы па просьбе сувораўцаў той факт, што ЗША на мiнулых прэзiдэнцкiх выбарах не далi акрэдытацыю наглядальнiкам з многiх краiн, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусi няма неабходнасцi пераймаць такую практыку. «Амерыканцы — «вялiкiя дэмакраты» — падносяць сябе як самую дэмакратычную краiну. Чаго тады закрываецеся?» — дадаў прэзiдэнт.

Беларусь праводзiць не проста дружалюбную, а сапраўдную брацкую палiтыку ў адносiнах да расiян, сказаў прэзідэнт.

Беларускi лiдар адзначыў: «Гэта нашы людзi, яны тут даўно жывуць, любяць Беларусь. Рускiя, азербайджанцы, узбекi, украiнцы, палякi, яўрэi, прыбалты, якiя жывуць у нас, высока цэняць такую палiтыку. У Беларусь цяпер у тры разы больш прыязджаюць, чым ад’язджаюць з нашай краiны».

Саюз Беларусi i Расii будзе будавацца толькi на раўнапраўнай аснове, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Так, Саюзу быць, але на раўнапраўнай аснове, таму што iнакш ён развалiцца. Сёй-той у Расii хацеў бы зрабiць Беларусь правiнцыяй або адной з частак Расii. Я на гэта пайсцi не магу. У нас свая суверэнная, незалежная краiна».

У якасцi пазiтыўнага напрамку двухбаковага супрацоўнiцтва беларускi лiдар назваў ваеннае. Беларусы i расiяне сумесна нясуць баявое дзяжурства: войскi ППА, ВПС, пагранiчнiкi, мытнiкi.

Паводле слоў прэзiдэнта, у блiжэйшы час у Беларусi на баявое дзяжурства заступяць зенiтна-ракетныя комплексы С-300. «I то мы за iх заплацiлi, — адзначыў Аляксандр Лукшэнка. — Фактычна мы ставiм гэтыя комплексы для абароны Расii, а яны з нас за гэта яшчэ бяруць грошы».

У тармажэннi некаторых працэсаў будаўнiцтва Саюза не наша вiна, падкрэслiў прэзiдэнт. Апошнiм часам нямала зроблена на шляху беларуска-расiйскай iнтэграцыi. Асаблiва важныя пытаннi, у прыватнасцi па прадастаўленню роўных правоў беларусам i расiянам у розных сферах, былi вырашаны на пасяджэннi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання Мiнскага сувораўскага ваеннага вучылiшча пакiнуў запiс у Кнiзе ганаровых наведвальнiкаў.

«Сувораўцы заўсёды служылi прыкладам выдатнай вучобы, цудоўнай фiзiчнай падрыхтоўкi, высокай культуры, высакароднасцi, абавязку i гонару. Вы заклiканы прадоўжыць гэтыя слаўныя традыцыi i атрымаць глыбокiя веды, вырасцi моцнымi i смелымi, каб заняць дастойнае месца ў шэрагах Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь», — падкрэслiў у сваiм запiсе кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў навучэнцам i педагогам Мiнскага сувораўскага ваеннага вучылiшча поспехаў, невычэрпнай энергii, ажыццяўлення ўсiх планаў i пачынанняў.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь з’яўляецца мiралюбнай дзяржавай, якая нiколi нiкому не пагражала i не пагражае. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика