21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новае «жыццё» перарэгiстраваных чэкаў

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Эксклюзiў

Практычна ўся другая палова 2005 года, i асаблiва два яго апошнiя месяцы, для многiх грамадзян краiны фактычна прайшлi «пад знакам» чэкаў «Жыллё». Дацягнуўшы па «добрай» народнай традыцыi з прыняццем канчатковага рашэння адносна лёсу ўласных iмянных прыватызацыйных чэкаў, як кажуць, да апошняга, шмат каму лiтаральна ў пажарным парадку давялося вырашаць: або прадаваць каштоўныя паперы пакуль яшчэ можна, або паспрабаваць iх укласцi ў прыватызацыю, пагашэнне крэдытаў, рэканструкцыю цi будаўнiцтва жылля на ранейшых умовах, або проста перарэгiстраваць iх, як таго патрабаваў Дэкрэт ад 7 чэрвеня 2005 года № 6, i чакаць далейшага развiцця падзей... Пакрысе ўсе гэтыя нежартоўныя страсцi суцiхлi, тым больш што, згодна з распараджэннем кiраўнiка дзяржавы, тэрмiн перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё» быў падоўжаны яшчэ на год — да 1 студзеня 2007 года. Хто паспеў упарадкаваць свае ўласныя каштоўныя паперы — таго ўжо нiчога не хвалюе. Аднак многiя з тых, хто пайшоў на перарэгiстрацыю, памятаюць: працэс меў на ўвазе даволi жорсткiя абмежаваннi па далейшаму выкарыстанню чэкаў. Так, гэтыя каштоўныя паперы не iндэксавалiся, iх нельга было прадаць. На той момант даволi неакрэсленымi былi i перспектывы выкарыстання чэкаў для прыватызацыi, магчымага пагашэння крэдытаў. Усе гучаўшыя з гэтай нагоды планы i меркаваннi не мелi за сабой на той час нiякай юрыдычнай сiлы. I вось нарэшце многiя могуць уздыхнуць з палёгкай — нядаўна быў апублiкаваны Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», якi канчаткова расстаўляе кропкi над «i» па шэрагу пытанняў i праблем.

Сёння на пытаннi журналiста «Звязды» зноў адказвае кансультант аддзела ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнжылкамунгаса Канстанцiн КУЛIКОЎ.

— Канстанцiн Вiктаравiч, колькi чалавек паспелi перарэгiстраваць свае чэкi «Жыллё»? I якая колькасць, на вашу думку, звернецца за гэтай працэдурай на працягу ўсяго сёлетняга года?

— Згодна з данымi нашага мiнiстэрства, якiя яму былi прадстаўлены ААБ «Беларусбанк», па стану на пачатак гэтага года насельнiцтвам краiны было перарэгiстравана iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» на суму 46 552 860 рублёў. За перарэгiстрацыяй звярнулiся 86 138 чалавек, г.зн. менавiта такая колькасць асабовых рахункаў была адкрыта ў аддзяленнях ААБ «Беларусбанк» пасля працэдуры перарэгiстрацыi чэкаў. Гэтыя лiчбы, заўважу, за некалькi месяцаў мiнулага года, калi перарэгiстрацыю сваiх чэкаў здзейснiла асноўная маса насельнiцтва. Таму за ўвесь 2006 год вышэйназваныя лiчбы, думаю, не падвояцца.

Улiчваючы, што перарэгiстрацыя падоўжана на год, на гэты ж перыяд для грамадзян Беларусi падоўжана i магчымасць зваротнай канвертацыi чэкаў «Жыллё» з чэкаў «Маёмасць», якiя раней былi ўключаны ў састаў чэкаў «Маёмасць». У мэтах выканання гэтага рашэння Мiнэканомiкi рыхтуе дадатковую пастанову, якой, магчыма, будзе пашырана магчымасць вываду чэкаў «Жыллё» з чэкаў «Маёмасць» з атрыманых у спадчыну каштоўных папер. У гэтай сувязi якраз i можа «ўзнiкнуць» пэўная колькасць чэкаў «Жыллё», якiя будуць падлягаць перарэгiстрацыi. Падоўжаны да 1 студзеня 2007 года тэрмiн перарэгiстрацыi тут будзе вельмi дарэчы.

— Прыняцця новага закона многiя грамадзяне чакалi i з надзеяй, i са страхам...

— У агульных рысах можна сказаць, што практычна ўсё тое, пра што мы гаварылi раней, знайшло ўвасабленне ў законе, якi быў прыведзены ў адпаведнасць з нормамi Дэкрэта ад 7 чэрвеня 2005 года № 6. Так, перарэгiстраваныя чэкi «Жыллё» не падлягаюць iндэксацыi, забаронена iх купля-продаж, за выключэннем дарэння iх па натарыяльна засведчанаму дагавору мужу (жонцы), бацькам, дзецям, усынавiцелям, усыноўленым, родным братам i сёстрам, дзеду, бабцы, унукам, пераходу права ўласнасцi ў спадчыну цi па рашэнню суда.

З iншага боку, у законе знайшоў адлюстраванне i новы парадак прыватызацыi жыллёвага фонду. У мэтах яго выканання будуць падрыхтаваны адпаведныя праекты пастаноў Савета Мiнiстраў. Аднак ужо зараз, не чакаючы гэтых змяненняў, можна ажыццяўляць прыватызацыю жылля. Асноўнае, што прадугледжана ў законе: калi кошт жылля, што вызначаецца ў цэнах на 31 снежня 1991 года, можа быць цалкам пагашаны перарэгiстраванымi чэкамi «Жыллё», якiя належаць грамадзянiну i членам яго сям’i (або што былi падараваны блiзкiмi роднымi), тады яно прадастаўляецца бязвыплатна. Пры гэтым не мае значэння, калi дом быў здадзены ў эксплуатацыю, тым больш што пасля ўступлення ў сiлу з 1 лiпеня 1999 года новага Жыллёвага кодэкса грамадзянам (за выключэннем асобных рэдкiх выпадкаў) ужо не прадастаўляюцца дзяржаўныя кватэры. Для пераводу цэн на жыллё ў цэны 1991 года ёсць спецыяльныя методыкi.

— Калi ласка, больш падрабязна пра гэта, бо будзе шмат пытанняў...

— Найперш патлумачу, пры чым тут 1991 год. Калi некалi пачалася iнфляцыя, паўстала пытанне аб вызначэннi нейкага паказчыка для параўнання — каб не заблытацца, умоўна кажучы, у шматлiкiх нулях. Нават зараз пры будаўнiцтве жылля яго кошт адначасова вызначаецца як у цэнах на момант узвядзення, так i па-ранейшаму — у цэнах 1991 года.

Зразумела, гэтая цана не можа быць аднолькавай нават для двух знешне падобных дамоў. На яе ўплывае шэраг фактараў: была на момант будаўнiцтва дома iнфраструктура, цi яе стваралi з нуля, якiя матэрыялы былi выкарыстаны (зараз, напрыклад, укараняюцца энергазберагальныя тэхналогii), колькi яны каштавалi на момант будаўнiцтва i г.д.

— Як вядома, частка жылога памяшкання, якая не аплачана за кошт жыллёвай квоты (сумы квот), падлягае выкупу ў цэнах, якiя дзейнiчаюць на дзень падачы заявы аб прыватызацыi жылля. Калi ласка, некалькi слоў пра тое, якiм чынам будзе вызначацца гэта цана?

— Згодна з зараз дзеючай пастановай Савета Мiнiстраў № 710, працэдура вызначэння цаны жылля наступная. Ад балансавага кошту дома (за вылiкам убудаваных памяшканняў кшталту магазiнаў, майстэрняў i цырульняў) на момант уводу яго ў эксплуатацыю вылiчваецца працэнт яго зносу — за ўвесь тэрмiн, да моманту звароту грамадзянiна з заявай. Каэфiцыент зносу, напрыклад, для блочных дамоў складае 0,7 працэнта ў год. Значыць, за 10 гадоў ён складзе 7 працэнтаў, за 50 гадоў — 35 працэнтаў. Частка кошту, якая засталася, дзелiцца на агульную плошчу ўсiх жылых памяшканняў. Атрымлiваецца ўдзельны кошт аднаго квадратнага метра жылля, якi памнажаецца на агульную плошчу кватэры. Ужо гэтая лiчба памнажаецца на каэфiцыент спажывецкiх якасцяў жылля (наяўнасць цi адсутнасць прахаднога пакоя, балкона, раздзельнага санвузла; улiчваецца паверх) i на каэфiцыент якасцi жылога асяроддзя (параўнайце, да прыкладу, Шабаны — 0,7 i праспект Пераможцаў — 1,3).

Дарэчы, вылiчаны кошт аднаго квадратнага метра жылля i каэфiцыент якасцi жылога асяроддзя ёсць у мясцовых выканаўчых цi распарадчых органах, або, калi гаворка iдзе пра ведамаснае жыллё, — у юрыдычнай асобы, у чыiм гаспадарчым падпарадкаваннi яно знаходзiцца. За невялiкую плату грамадзянiну могуць вылiчыць кошт яго кватэры ўжо зараз. Гэта важна, напрыклад, у тых выпадках, калi чалавек збiраецца прыватызаваць жыллё i спрабуе, як кажуць, разлiчыць свае сiлы: колькi ў яго чэкаў, колькi давядзецца даплачваць уласнымi сродкамi.

Дарэчы, ільготная прыватызацыя захавана для шэрагу катэгорый насельнiцтва: iнвалiдаў i ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, ахвяр палiтычных рэпрэсiй i iх сем’яў, «чарнобыльцаў», iнвалiдаў з дзяцiнства ва ўстаноўленым парадку i г.д.

— А як зараз можна прыватызаваць жыллё, калi ў грамадзянiна няма чэкаў «Жыллё»?

— Калi няма ўласных каштоўных папер цi атрыманых па дагавору дарэння ад блiзкiх родных, давядзецца праводзiць прыватызацыю па цэнах, якiя дзейнiчаюць на момант звароту грамадзянiна з заявай. Прыватызаваць кватэру можна ў растэрмiноўку да 40 гадоў, праўда, пры ўмове ўнясення першага ўзносу ў памеры не менш за 10 працэнтаў ад кошту жылля на момант звароту.

— Канстанцiн Вiктаравiч, а калi грамадзянiн прыватызаваў жыллё цалкам за кошт сумы квот i ў яго яшчэ засталiся на асабовым рахунку перарэгiстраваныя чэкi, што ён зможа ў перспектыве з iмi зрабiць? Акрамя як падарыць iх блiзкiм родным...

— Продаж перарэгiстраваных чэкаў, як мы ўжо гаварылi, забаронены. Калi ж каштоўныя паперы засталiся... Норма артыкула 12 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках» прадугледжвае, што пасля завяршэння абарачэння чэкаў «Жыллё» тыя каштоўныя паперы, якiя засталiся ў насельнiцтва, будуць выкупляцца. Тэрмiны, парадак i цану вызначае Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з прэзiдэнтам. Аднак пакуль гэтыя пытаннi не разглядалiся. Працэдура перарэгiстрацыi, якая зараз вядзецца, па-першае, дазволiць якраз удакладнiць увогуле колькасць чэкаў «Жыллё», якая засталася на руках у насельнiцтва, а таксама аб’ёмы непрыватызаванага жыллёвага фонду ў краiне. Па-другое, згодна з Дэкрэтам № 1 ад 28 студзеня 2006 года, прэзiдэнтам краiны дадзена даручэнне ўраду да 1 чэрвеня распрацаваць прапановы па далейшаму выкарыстанню чэкаў «Жыллё», напрыклад, па пагашэнню iмi крэдытаў, узятых на будаўнiцтва, рэканструкцыю i набыццё жылля. Аднак больш падрабязна пра гэта гаварыць яшчэ рана.

— Дзякуй за гутарку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практычна ўся другая палова 2005 года, i асаблiва два яго апошнiя месяцы, для многiх грамадзян краiны фактычна прайшлi «пад знакам» чэкаў «Жыллё»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика