Каварства iнсульту ў дзяцейIнфарм-укол Амерыканская асацыяцыя iнсульту папярэджвае аб тым, што iнсульты, якiя здараюцца ў дзяцей, цяжка распазнаюцца i цяжка лечацца. Эксперты сцвярджаюць, у дарослых 88 працэнтаў iнсультаў — iшэмiчныя, астатнiя — гемарагiчныя, у той час як у дзяцей гэты паказчык складае 50 на 50. Вядома, што менавiта гемарагiчныя iнсульты — якiя суправаджаюцца кровазлiццём — з’яўляюцца найбольш небяспечнымi i ў большасцi выпадкаў прыводзяць да смерцi.Дзецi з iнсультамi, як i дарослыя, пакутуюць ад паралiчу канечнасцяў, парушэнняў маўлення i расстройстваў хады, аднак у iх гэтыя сiмптомы памылкова расцэньваюцца як праявы прастудных цi грыпозных захворванняў. Падчас дзiцячых iнсультаў у палове выпадкаў назiраюцца сутаргi, што не характэрна для дарослых. КЛУБНIЦЫ — ДЛЯ ШЫКОЎНЫХ ЖАНЧЫН Сэксапатолагi сцвярджаюць, што характар раскрывае любоў да фруктаў. Калi жанчына любiць яблыкi, яна пазбаўлена рамантычных пачуццяў, стрыманая i надзейная. Апельсiн прыцягвае сарамлiвых, сцiплых i загадкавых, творчых, iнтэлiгентных дам, здольных на ўдалыя жарты. Клубнiцам перавагу аддаюць аматаркi шыку, якiя любяць дэманстраваць сябе, i ўладальнiцы шарму. Тыя, хто любяць грушы, не супраць, каб iх насiлi на руках, над iмi дрыжэлi. Вiнаград любяць жанчыны, якiя баяцца адзiноты i ўвесь час прагнуць задавальненняў. Мужчыны, якiя любяць яблыкi, — кансерватары, упэўненыя ў сабе i... не здольныя на здраду. Мужчына i апельсiны — iдэальная камбiнацыя для незвычайных адчуванняў, здольны прынесцi безлiч задавальненняў. Той, хто лiшнi раз цягнецца за ананасам, здольны ўцягнуць у экзатычныя адносiны, куды, праўда, уваходзяць i яго бясконцыя сувязi, безлiч комплексаў i адсутнасць душэўнай раўнавагi. Аматары персiкаў доўга выбiраюць сабе партнёршу, нават калi гэта каштуе iм прынiжэння i расчаравання, бо яны гатовыя да эксперыментаў. НЕЛЬГА ХАДЗIЦЬ БЯЗЗУБЫМ Своечасова аднавiць адсутнасць нават аднаго зуба вельмi важна. Пасля выпадзення, выдалення цi разбурэння зубоў астатнiя перажываюць павышаную нагрузку. Калi не заняцца гэтай праблемай, можна чакаць паталагiчнага сцiрання, хваравiтага абвастрэння адчувальнасцi да кiслага i салодкага, траўматычных пашкоджанняў у каранёў, запалення калязубных тканак. Падчас страты нават двух-трох зубоў могуць змянiцца прапорцыi твару. Самым распаўсюджаным варыянтам з’яўляюцца пратэзы, якiя здымаюцца. Нельга грызцi арэхi, сухары, цукар. Праўда перапады тэмпературы пратэзам не шкодзяць. Асцярожныя пацыенты носяць iх да 8—10 гадоў. Прывыканне да пратэзаў — працэс не з лёгкiх. Узнiкаюць цяжкасцi пры размове, часта змяняецца вымаўлене некаторых гукаў. Урачы ў такiх выпадках рэкамендуюць выкарыстоўваць спецыяльныя фiксуючыя крэмы, парашкi i пракладкi, якiя забяспечваюць надзейную i добрую фiксацыю на 8—10 гадзiн. Парашок iдэальна падыходзiць тым, у каго неспрыяльная для нашэння пратэзаў будова чэлюсцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканская асацыяцыя iнсульту папярэджвае аб тым, што iнсульты, якiя здараюцца ў дзяцей, цяжка распазнаюцца i цяжка лечацца
|
|