Беларуская медыцына зверыла свой узровень з сусветным
Надзея НIКАЛАЕВА
13-я мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Ахова здароўя Беларусi-2006» прайшла ў беларускай сталiцы.
У гэтым годзе на буйнейшым медыцынскiм форуме Беларусi сваю прадукцыю прадставілі больш за 300 фiрмаў з 19 краiн свету, якiя пастаўляюць у Беларусь лекавыя сродкi, сучасную медыцынскую тэхнiку i вырабы медыцынскага прызначэння. Акрамя таго ў выставе ўзялі ўдзел айчынныя таваравытворцы, навуковыя i медыцынскiя ўстановы, профiльныя прадпрыемствы Мiнiстэрства прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь, прадстаўнiкi Расiйскай Федэрацыi, краiн СНД i краiн далёкага замежжа. Упершыню ў сваёй гiсторыi экспазiцыя выставы заняла плошчы адразу двух выставачных павiльёнаў, размешчаных па вулiцы Я. Купалы, 27. Традыцыйна шырока на выставе быў прадстаўлены раздзел «Стаматалогiя». Для спецыялiстаў-стаматолагаў былі праведзены практычныя дэманстрацыі i прэзентацыі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13-я мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Ахова здароўя Беларусi-2006» прайшла ў беларускай сталiцы
|
|