Хто стане чарговай ахвярай грыпу?
Надзея НIКАЛАЕВА
Як паведамiў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» галоўны эпiдэмiёлаг Мiнiстэрства аховы здароўя нашай краiны Анатоль Кажамякiн, калi прааналiзаваць сiтуацыю з захворваемасцю насельнiцтва 18 кантрольных гарадоў, атрымлiваецца, што эпiдэмiя грыпу рухаецца на тэрыторыю Беларусi сёлета з заходняга напрамку.
Першым, хто аб’явiў аб разгортваннi на сваёй тэрыторыi процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў, стаў горад Гродна, дзе апошнiя 10 дзён назiраецца ўстойлiвае перавышэнне эпiдэмiчнага парога. У асобныя днi эпiдэмiчны парог перавышаўся таксама ў Лiдзе i Баранавiчах. А ў Ваўкавыскiм раёне ў адным з населеных пунктаў на каранцін былi вымушаны зачынiцца дзве школы. Усяго ж за апошнi тыдзень (з 13 па 19 лютага) на грып i прастуду ў кантрольных гарадах захварэлi 50 355 чалавек. Праўда, рост колькасцi захварэўшых назiраўся толькi ў 6 з 18 кантрольных гарадоў. Пакуль што ў вiрусным «пейзажы» пераважаюць адэнавiрусы, але вiрусы грыпу паступова пашыраюць сваю прысутнасць...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» галоўны эпiдэмiёлаг Мiнiстэрства аховы здароўя нашай краiны Анатоль Кажамякiн
|
|