21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тыя, што нас берагуць

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў

(Працяг. Пачатак у нумарах за 18, 20, 24 —26 студзеня, 1, 10, 21 лютага.)

22 мая — Мiкола Веснавы

• У народным асяроддзi iснавала строгая забарона купацца ў вадаёмах да дня Мiколы Цудатворцы. Гэты дзень якраз i лiчыўся пачаткам купання, таму неабходна было выканаць адпаведны рытуал: ранiцай усёй вёскай людзi iшлi да крынiцы або калодзежа, малiлiся, пiлi «жывую» ваду, крапiлi адзiн аднаго, каб на працягу года быць моцным i здаровым.

Прапалавiнне (серада на чацвёртым тыднi пасля Вялiкадня)

• Гэта свята — сярэдзiна памiж Пасхай i Тройцай. У гэты дзень царква молiцца «аб напаеннi ўсiх хварэючых водамi благачэсця»: Хрыстос паведаў людзям аб iх уратаваннi i прапаноўваў далучыцца да крынiцы бессмяроцця. Напрыканцы набажэнства праводзiцца малое асвячэнне вады.

• З гэтага дня i да Iллi дазвалялася купацца.

Узнясенне (саракавы дзень пасля Вялiкадня)

• Лiчылася, што святасць гэтага дня прысутнiчала паўсюдна: у полi, хаце i на вадзе. Трэба было абавязкова схадзiць да крынiцы: памыцца, выпiць гаючай вады, узяць з сабой для далейшага карыстання. Кожны чалавек iшоў да крынiцы са сваiм запаветным жаданнем. Пры гэтым у кантэкст свята ўпiсвалася незвычайная традыцыя: калi ўстаць рана, яшчэ на ўзыходзе Сонца, украсцi з чужога падворка гаршчок, збан або глечык, прыйсцi да крынiцы i з яго выпiць ваду, то жаданне абавязкова збудзецца.

• Асаблiва доўгачаканым было гэта свята для бясплодных жанчын. Лiчылася, што вада гэтага дня валодае незвычайнымi якасцямi i можа дапамагчы ў лячэннi гэтага захворвання.

• Памiж Узнясеннем i Тройцай забаранялася ткаць, вязаць, таму што, лiчылi, можна «заткаць ваду» — такi неабходны ў гэты час дождж.

Русальны тыдзень (восьмы — пасля Вялiкадня, першы — пасля Тройцы)

• Духаў дзень у народнай свядомасцi звязаны з ушанаваннем русалак, а ўвесь перыяд з панядзелка пасля Тройцы да наступнага панядзелка атрымаў назву Русальны тыдзень. Беларусы верылi, што ў гэтыя днi русалкi выходзяць з вады i могуць нашкодзiць чалавеку: заманiць маладых хлопцаў у сваё падводнае царства. Менавiта таму ўвесь гэты тыдзень дзяцей не пускалi гуляць каля адкрытых вадаёмаў, а дарослым забаранялася купацца.

• Абярэгам ад русалак маглi быць наступныя словы:

«Вадзянiца, лесавiца, шальная дзявiца! Атвяжысь, аткацiсь, у маём дварэ ня кажысь; табе тут ня век жыць, а нядзелю быць. Ступай у рэку глыбокую, на асiну высокую. Асiна, трасiсь, вадзянiца, уймiсь. Я закон прынiмаў, златой хрёст цалаваў; мне з табой не вадзiцца, не кумiцца. Ступай у бор, у чашчу, к лясноваму хазяiну, ён табе ждаў, на мху пасьцелюшку слаў, муравой усцiлаў, у iзгалоўiцы калоду клаў; з iм табе спаць, а мне хряшчонага табе ня вiдаць. Амин».

* У той жа час трэба было ранiцай абавязкова схадзiць да крынiцы або калодзежа i набраць вады, якая, па меркаваннi многiх знахараў, была асаблiва карыснай i гаючай.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика