Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «сесiя АДКБ у Мiнску павiнна прайсцi на вельмi высокiм узроўнi»
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 лютага сустрэўся з Генеральным сакратаром Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мiкалаем Бардзюжам.
У цэнтры ўвагi знаходзiлiся пытаннi падрыхтоўкi да маючага адбыцца ў чэрвенi гэтага года пасяджэння АДКБ у Мiнску. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, мерапрыемства павiнна прайсцi на вельмi высокiм узроўнi. Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ў гэты перыяд адбудуцца i вучэннi сумеснай беларуска-расiйскай групоўкi войскаў. У ходзе гутаркi прэзiдэнт адзначыў, што «хацеў бы пачуць апошнюю iнфармацыю, у прыватнасцi аб адносiнах кiраўнiкоў дзяржаў да АДКБ». «У свой час Узбекiстан выйшаў са складу АДКБ. Але мы ведаем, што сёння Карымаў праяўляе цiкавасць да гэтай арганiзацыi. Гэта сведчыць аб яе ўзрастаючай папулярнасцi», — падкрэслiў беларускi лiдар. Генеральны сакратар АДКБ прадставiў прэзiдэнту iнфармацыю аб стане спраў у арганiзацыi, а таксама аб ходзе падрыхтоўкi да мiнскай сустрэчы ў рамках АДКБ, у час якой старшынства будзе перададзена Беларусi. Паводле слоў Мiкалая Бардзюжы, на маючую адбыцца сесiю «плануецца вынесцi шэраг сур’ёзных пытанняў». Ён таксама праiнфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб вынiках сустрэч з кiраўнiкамi шэрагу дзяржаў-членаў АДКБ, кiраўнiцтвам Узбекiстана. Мiкалай Бардзюжа адзначыў, што АДКБ — адзiная мiжнародная арганiзацыя на прасторы былога СССР, якая на 2006 год прынята ў склад пастаянных членаў пастаяннага камiтэта ААН па ўзаемадзеянню з рэгiянальнымi арганiзацыямi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 лютага сустрэўся з Генеральным сакратаром Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мiкалаем Бардзюжам |
|