У эканомiцы Беларусi з першага месяца года ўзяты ўдалы старт
БЕЛТА
Рост валавога ўнутранага прадукту склаў 110,2 працэнта. Такi тэмп нават вышэйшы, чым быў у цэлым па 2005 году. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi 28 лютага на пасяджэннi Савета Мiнiстраў, на якiм падводзiлiся вынiкi работы народнай гаспадаркi ў студзенi i абмяркоўвалiся чакаемыя вынiкi за два месяцы 2006 года.
Як падкрэслiў кiраўнiк урада, «галоўнае, што работа прамысловасцi i сельскай гаспадаркi вызначалася стабiльнай дынамiкай i ў студзенi ў гэтых галiнах эканомiкi атрыманы прырост 11—12 працэнтаў». Сяргей Сiдорскi нагадаў, што першы месяц года быў складаным перыядам з-за пiкавых нагрузак на эканомiку ў сувязi з моцнымi халадамi. Прэм’ер-мiнiстр назваў яшчэ адзiн станоўчы фактар работы эканомiкi ў першым месяцы года — павелiчэнне паставак прадукцыi за мяжу. Захавалi высокую дынамiку работы валаўтваральныя i сярэднiя прадпрыемствы. Складскiя запасы вытрыманы на ўзроўнi 50 працэнтаў сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасцi, што з’яўляецца добрым паказчыкам. Iнфляцыя ў Беларусi за тры тыднi лютага склала 0,3 працэнта. Гэты паказчык знаходзiцца пад пастаянным кантролем урада. Сяргей Сiдорскi адзначыў, што «ўсплёск» iнфляцыi, якi быў у студзенi, пераадолены. «Мы разумеем, што рост цэн у студзенi назiраецца традыцыйна. Разам з тым, у гэтым годзе на фоне прынятых мераў iнфляцыя была вельмi высокай. Таму для стабiлiзацыi цэн на ўнутраным рынку давялося прыняць шэраг рашэнняў, у тым лiку i адмiнiстрацыйных — вызвалены ад пасад некаторыя кiраўнiкi на месцах, якiя дапусцiлi рост цэн на спажывецкiя тавары», — сказаў прэм’ер-мiнiстр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рост валавога ўнутранага прадукту склаў 110,2 працэнта. Такi тэмп нават вышэйшы, чым быў у цэлым па 2005 году. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларус
|
|