Адукацыйная прастора для Саюзнай дзяржавы
Iлона IВАНОВА
У Магiлёве адбылося пасяджэнне Камiсii па сацыяльнай палiтыцы, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii. Абмеркавана стварэнне агульнаадукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы.
Напярэдаднi дэпутаты наведалi ў Магiлёве Беларуска-расiйскi унiверсiэт i яго лiцэй, iншыя навучальныя ўстановы. — Нам цяпер важна скарэкцiраваць нашы заканадаўчыя базы, — пракаменцiраваў старшыня камiсii Павел Беркс. — Таму што ў заканадаўствах краiн, якiя датычыцца адукацыi, ёсць разыходжаннi. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Наталля Аўдзеева паведамiла, што Камiсiя па сацыяльнай палiтыцы, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii актыўна працуе i сёлета з яе iнiцыятывы ў Беларусi пройдуць тры буйныя мерапрыемствы ў сферы адукацыi. Гэта будуць злёты юных эколагаў i юных турыстаў, а таксама мiжнародная алiмпiяда школьнiкаў «Расiя i Беларусь: гiстарычная i духоўная супольнасць». З саюзнага бюджэту на iх выдаткавана 1,7 мiльёна расiйскiх рублёў. У складзе расiйскай дэлегацыi ёсць мiжнародныя назiральнiкi за выбарамi ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii. Яны будуць сустракацца з членамi абласной выбарчай камiсii, пабываюць на выбарчых участках. — Для Беларусi характэрна спакойная, планамерная праца выбарчых штабоў кандыдатаў i выбарчых камiсiй, — сказаў пра свае ўражаннi Павел Беркс. — Увогуле ў Беларусi абстаноўка абсалютна спакойная, iдзе звычайная праца. Я мяркую, што выбары прэзiдэнта будуць праведзены арганiзавана i без усякiх праблем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве адбылося пасяджэнне Камiсii па сацыяльнай палiтыцы, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii. Аб |
|