21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Масленка зiму праводзiць, год — сустракае

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Традыцыi

З панядзелка пачалася Масленiца — даўняе свята заканчэння зiмы i пярэдадзень Вялiкага посту. Масленiца доўжыцца тыдзень, якi ў народзе называецца яшчэ Сырны, Крывы, Пусты i Развiтальны. Усё таму, што ўвесь гэты тыдзень мясное не елi, а толькi малочнае i яйкi, наладжвалi гульнi, ездзiлi на конях, каталiся на санках. Дзяўчаты насiлi хусткi з доўгiмi махрамi, каб вырас доўгi лён. З гэтай жа мэтай iмкнулiся як мага далей праехаць з горкi, вышэй узляцець на арэлях.

Масленiца завяршала час паслякалядных вяселляў. I вось якой была дэмаграфiчная бяспека нашых бабуль. У панядзелак збiралiся жанчыны, прывязвалi да «калодкi» адзiн канец папружкi цi пояса, а другi — да халастога хлопца, якi сустрэўся iм, у пакаранне за тое, што ён не ажанiўся за мiнулы мясаед. Хлопец мусiў цягаць «калодку» за сабой цэлы дзень i пры гэтым абавязкова заходзiць у хаты, дзе ёсць сталая дзяўчына. Дзяўчына хлопца частавала. Не прыпынiцца з «калодкай» перад хатай дзяўчыны лiчылася знявагаю для яе. Праўда, хлопец мог адкупiцца ад «калодкi» гарэлкаю альбо салодкiм.

Кожны дзень масленiчнага тыдня мае сваю назву: Сустрэча, Заляцанне, Ласуха (Пералом), Шырокi, Цешчыны вечары, Залвiцыны вячоркi, Развiтальны (Даравальны) дзень. У вёсцы звычайна пачыналi святкаваць у чацвер, якi называлi яшчэ Тлустым i Крывым. Жанчыны пяклi ў гэты дзень аладкi, частавалi iмi нават кароў, «каб былi гладкiя i тлустыя», а мужчыны аб’язджалi трохгадовых бычкоў i жарэбчыкаў, «мiр-грамада» выбiрала сабе на новы сезон пастуха. Моладзь выстройвалася i вадзiла па вёсцы «масленiцу», гушкалася на арэлях, пела песнi.

Народ вельмi любiў гэтыя днi, i святары вымушаны былi ўвесь час нагадваць (i да сёння), што ў Сырны тыдзень хрысцiяне павiнны рыхтавацца да посту, стрымлiвацца ў ежы i быць уважлiвымi да сваёй душы.

У Сырную суботу царква прыгадвае ўсiх вялiкiх поснiкаў — святых мужоў i жанок. У Развiтальную i Даравальную нядзелю вечарам ставiлi на стол толькi малочную ежу i прасiлi адзiн у аднаго даравання.

З «Дамастрою» XVI стагоддзя: «На Сырным тыднi на стол стравы падаюць: капуста салёная, рыжыкi салёныя са студнем, грузды салёныя, iкра паюсная, iкра асятровая, iкра сеўружыная, iкра сцярляджая, iкра сiговая, шчупак паравы, лешч паравы, сцерлядзь паравая, язык смажаны, спiнка ласося, спiнка сёмгавая, сцерлядзь чорная пад узварам; пiрог подавы, нальма паравая, сiгi паравыя з вiзiгаю ды з просам; пiрог подавы доўгi з целам рыбiным; пiрог доўгi Варсуноф’еўскi подавы; каравай ментузовы, пiрог подавы з просам, пiрог з ладагаю ды з грэчкай, каравай з малаком (рыбiным — В.М.) ; юшка шчупаковая шафранавая, юшка акунёвая, юшка ментузовая, юшка язевая, юшка плоткавая, вантроба шчупаковая, вантроба ласосевая, галава шчупака пад хрэнам, акунi расольныя... Капуста белая са смятанаю, пiрагi доўгiя пражаныя з гарошкам, трывухi пражаныя з вiзiгаю... аладкi вялiкiя аднаблюдныя, аладкi сярэднiя па пяць на блюда, аладкi малыя; хвораст пражаны, арэшкi пражаныя, елкi, шышкi арэхавыя, шышкi цеставыя, шышкi мiндальныя... сыр губчаты, кiсель белы са смятанкаю, кiсель аўсяны, малако, варанцы».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З панядзелка пачалася Масленiца — даўняе свята заканчэння зiмы i пярэдадзень Вялiкага посту. Масленiца доўжыцца тыдзень, якi ў народзе называецца яшчэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика