Будучае плануем сёння
Наталля КАРПЕНКА
а мiнулым тыднi, пакуль iшлi апошнiя рыхтаваннi да ўсенароднага форуму, праглядала спiсы дэлегатаў, каб знайсцi прадстаўнiкоў мясцовай улады, органаў мясцовага самакiравання... Раз-пораз погляд спыняўся на знаёмых прозвiшчах. Алена Острыкава, старшыня Цiмкавiцкага сельскага Савета дэпутатаў Капыльскага раёна, Пётр Мякiннiк, старшыня Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Мiнскага раёна, Валерый Ярковiч, старшыня Круглянскага сельскага Савета дэпутатаў Круглянскага раёна, Антанiна Яроменка, старшыня Следзюкоўскага сельскага Савета дэпутатаў Быхаўскага раёна, Галiна Харытонава, старшыня Мiнскага раённага Савета дэпутатаў... Пра iх у розныя часы, але з аднолькавай зацiкаўленасцю пiсала наша газета. Прыемна, што мы не памылiлiся з выбарам герояў артыкулаў. Як, упэўнена, не памылiлiся з выбарам i людзi, што даверылi вышэйназваным дэлегатам прадстаўляць iх iнтарэсы на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе.
I вядомыя нам старшынi сельскiх саветаў, i iншыя iх калегi, дэлегаты ад «кармiцелькi-вёскi», будуць узнiмаць на сходзе самыя розныя, у тым лiку i «балючыя» пытаннi: ад закупачнай цаны на малако да аплаты вясковай працы ўвогуле (i першае, i другое павiнна быць вышэй); ад рэарганiзацыi вясковых медыцынскiх устаноў да клопату аб здаровым ладзе жыцця вяскоўцаў; аб татальным старэннi вёскi, аб неабходнасцi стварэння працоўных месцаў i будаўнiцтве жылля для маладых, аб павелiчэннi мiзэрнага (па «астаткаваму» прынцыпу) фiнансавання сельскiх саветаў... I яшчэ аб мностве праблем, са штодзённага вырашэння якiх, уласна кажучы, i складаецца звычайнае жыццё. ...У той час, калi вы чытаеце гэтыя радкi, усенародны форум распачынае сваю работу. Пажадаем яго ўдзельнiкам поспеху ў вырашэннi ўсiх хвалюючых пытанняў. Калi на большасць з iх будуць атрыманы адказы, дэлегаты вернуцца дадому з пэўнымi набыткамi. I ўжо на сваiх працоўных месцах будуць дапамагаць краiне развiвацца далей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
а мiнулым тыднi, пакуль iшлi апошнiя рыхтаваннi да ўсенароднага форуму, праглядала спiсы дэлегатаў, каб знайсцi прадстаўнiкоў мясцовай улады, органаў
|
|