Светлы горадМЯСЦОВЫ ЧАС Калi трапляеш у Светлагорск, цябе ахоплiвае нейкi асаблiвы настрой. Цi то ад адчування таго, што гэта самы малады горад рэспублiкi, аб якiм, у адрозненне ад iншых буйных населеных пунктаў, у летапiсах няма нiводнага слова, цi то ад выгляду новых жылых мiкрараёнаў, якiя так удала ўпiсваюцца ў сасновыя масiвы... Настрой утвараецца светлы, прыўзняты. Дык гэта — у прыезджага чалавека. А як у мясцовага люду, якi, магчыма, прывык да ўсяго i зробленае лiчыць, пэўна, звычайным? Аказваецца, асэнсаванне такое ж самае: ва ўсякiм разе, аб гэтым сказаў мне спадарожнiк па маршрутцы, калi пад’язджалi да горада. Мы, светлагорцы, заявiў ён, ганарымся, што жывём тут, што наша жыццё паляпшаецца, што аб нас клапоцяцца.А як ацэньваюць зробленае для людзей гарадскiя ўлады? Аб гэтым наш карэспандэнт гутарыць са старшынёй Светлагорскага райвыканкама, дэлегатам трэцяга Усебеларускага народнага сходу Баляславам ПIРШТУКОМ. — Лiчу, што павелiчэнне на 13 працэнтаў выпуску прадукцыi ў параўнаннi з 2004 годам i атрыманне звыш 11 мiльярдаў рублёў чыстага прыбытку, дасягненне станоўчага сальда знешнегандлёвага абароту ў памеры 60 мiльёнаў долараў — гэта вынiкi работы не толькi райвыканкама i раённага Савета, але i ўсiх працоўных калектываў, усiх жыхароў раёна. — З вашых слоў вынiкае, што раён выканаў асноўныя прагнозныя паказчыкi i забяспечыў рост рэальных грашовых даходаў насельнiцтва? — Так. — А як жа буйнейшае не толькi ў раёне, а i ў вобласцi прадпрыемства РУП «Хiмвалакно», якое раней адставала, што не магло не адбiцца на паказчыках усяго рэгiёна? — Яно таксама (упершыню за апошнiя пяць гадоў) паспяхова справiлася з усiмi пастаўленымi задачамi. Характэрна, што калектыў сур’ёзна ўзяўся за тэхнiчнае перааснашчэнне вытворчасцi. Напрыклад, дзякуючы ўводу ў строй доследна-прамысловай устаноўкi рэгенерацыi цынку сёлета, магчыма, атрымаецца павялiчыць аб’ём вытворчасцi на 6 мiльярдаў рублёў. Чакаецца, што пушчаная ў эксплуатацыю ўстаноўка бесперапыннай фiльтрацыi вiскозы дасць эканамiчную выгаду ў 1,2 мiльярда рублёў у год. У аб’яднаннi адбываецца ўдасканальванне вытворчасцi вiскознай тэхнiчнай нiцi, на што таксама ўскладваюцца вялiкiя надзеi. — Вядома, Баляслаў Казiмiравiч, што павелiчэнне аб’ёмаў вытворчасцi ва ўсiх галiнах гаспадарання — не самамэта, а iмкненне палепшыць умовы жыцця людзей, павысiць iх дабрабыт. I ў гэтым плане галоўнае пытанне для кожнага чалавека — жыллё... — Гэта сапраўды так. Мы ў поўным аб’ёме выканалi прагнозныя паказчыкi па ўводу жылля, а гэта — 39 тысяч квадратных метраў. У сельскай мясцовасцi з’явiлася 65 новых дамоў — у сельскагаспадарчых прадпрыемствах «Горкi», «Бярэзiна», «Баравiкi», «Асташкавiчы» i г.д. А ўвогуле палепшылi свае жыллёвыя ўмовы 174 сям’i ў кааператывах iндывiдуальнай забудовы. Апошнiх было летась чатыры, сёлета намячаецца пабудаваць пяць. За мiнулую ж пяцiгодку ў раёне здадзена жылля каля 200 тысяч квадратных метраў. Хоць цяжкасцяў з яго будаўнiцтвам, вядома, нямала. Акрамя жылля, будаўнiкi здалi пускавы комплекс сярэдняй школы ў мiкрараёне № 6 райцэнтра i асвоiлi 280 мiльёнаў рублёў на ўзвядзеннi музея гiсторыi горада. — Раней у людзей былi скаргi на ўстаноўку тэлефонаў... — I тут справы папраўляюцца. Летась у горадзе была ўведзена АТС на 1000 нумароў, у рабочым пасёлку Сасновы Бор — на 1100, у Каранях i Астроўчыцах адпаведна на 150 i 100. Лiчбы гавораць самi за сябе... — Якiя меры прымаюцца па стабiлiзацыi работы транспарту, асаблiва пасажырскага? — Летась «аўтобусны парк № 5 працягваў работу па абнаўленню сваёй тэхнiкi. Ён набыў дзесяць новых аўтобусаў, у тым лiку шэсць — вытворчасцi Мiнска-га аўтамабiльнага завода. Вышэйзгаданая транспартная арганiзацыя павялiчыла i колькасць рэйсаў на гарадскiх i вясковых маршрутах. Пасажырскiмi перавозкамi таксама займаюцца i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi — на ўсiх гарадскiх i прыгарадных маршрутах працуюць 46 аўтамабiляў. Прыватнiкi сталi актыўна асвойваць мiжгароднiя маршруты на Мiнск, Магiлёў, Гомель i г.д. — Напэўна, Баляслаў Казiмiравiч, не абыходзiце ўвагай медыцынскае абслугоўванне насельнiцтва? — Летась асноўныя намаганнi былi накiраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы медыцынскiх устаноў, укамплектаванне лячэбна-дыягнастычным абсталяваннем, якога было набыта на паўмiльярда рублёў. Яшчэ большую суму (800 мiльёнаў рублёў) мы выдзелiлi на рамонты медыцынскiх аб’ектаў... Не магу не сказаць i пра тое, што летась прадпрыемствы i арганiзацыi розных формаў уласнасцi актыўна ўдзельнiчалi ў рэалiзацыi мерапрыемстваў па навядзенню парадку на зямлi. За гэты перыяд адрамантаваны 44 фасады грамадскiх, жылых i вытворчых будынкаў на суму больш за 760 мiльёнаў рублёў. Зайдзiце ў Баравiкоўскую, Хутарскую, Чыркавiцкую, Парыцкую, Давыдаўскую, Печышчанскую школы, гiмназiю, СШ № 4, або ў сельскiя Дамы культуры i ўпэўнiцеся самi, якiя работы тут праведзены. У рамках гэтай праграмы толькi камунальнае прадпрыемства «Светач» асвоiла больш за два мiльярды рублёў. Закончаны капiтальны рамонт пешаходнага моста цераз чыгунку, выкананы работы па ўпарадкаванню некаторых вулiц — Свярдлова, Мiрашнiчэнкi, 50 гадоў Кастрычнiка, Iнтэрнацыянальнай, Ленiна, Луначарскага, пакладзены асфальт на вулiцах Парычаў... А сёлета ў Светлагорску пачнём будаваць спартыўны палац. — А калi прасачыць за дынамiкай росту заработнай платы ў раёне? — За пяцiгодку ў доларавым эквiваленце яна павялiчылася ў 4,4 раза. I летась, паводле iнфармацыi ўпраўлення эканомiкi, склала 461 тысячу рублёў пры плане 447 тысяч. Гэта на 36 працэнтаў больш за паказчык 2004 года. У эквiваленце — 214 долараў ЗША, у тым лiку за снежань 249 долараў. — Але ж у вашым раёне, як i ў iншых, ёсць людзi, якiя не маюць работы... — Нядаўна гэта пытанне разглядалася на пасяджэннi раённага Савета, на якiм прысутнiчалi кiраўнiкi розных службаў райвыканкама, дырэктары i старшынi прафсаюзных арганiзацый буйнейшых прадпрыемстваў. Там прагучалi наступныя лiчбы. Летась узровень беспрацоўя знiзiўся да 2,3 працэнта. (Па стану на 1 студзеня сёлета ў цэнтры занятасцi стаяла на ўлiку 909 чалавек.) Дзякуючы намаганням цэнтра, амаль дзве тысячы чалавек летась атрымалi пастаянную работу. Цэнтр дапамог 35 жыхарам стаць iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, выдзелiўшы iм субсiдыi ў суме каля 40 мiльёнаў рублёў. Сёлета цэнтр мяркуе знiзiць узровень беспрацоўя да 2,2 працэнта. Хацелася б сказаць i яшчэ пра адну неабароненую катэгорыю грамадзян — пенсiянераў. Пенсii (а сярэднi памер iх па раёну складае 220 428 рублёў) выплачваюцца без затрымак. Працягваецца работа па аказанню адраснай сацыяльнай дапамогi сем’ям, у якiх сярэднедушавы даход нiжэй за ўстаноўлены ўзровень. Не магу не падзякаваць прадпрыемствам горада, якiя аказалi дапамогу гэтай катэгорыi грамадзян на 1 819 307 тысяч рублёў. Гутарыў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi трапляеш у Светлагорск, цябе ахоплiвае нейкi асаблiвы настрой. Цi то ад адчування таго, што гэта самы малады горад рэспублiкi, аб якiм, у адрозне |
|