Мiкалай Дамашкевiч: «Будзем браць павышаныя абавязацельствы»
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Учора адбылася сустрэча кiраўнiцтва Мiнскага аблвыканкама з удзельнiкамi III Усебеларускага народнага сходу ад вобласцi. Усяго на сход ад цэнтральнага рэгiёну абрана 350 дэлегатаў.
— Пытаннi, якiя ўзнiмалiся падчас правядзення тэрытарыяльных мерапрыемстваў з удзелам дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, вырашылiся на абласным узроўнi, — заўважыў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч. — Мы адзначаем, што адбываецца паступальнае сацыяльна-эканамiчнае развiццё Мiншчыны. Мяркуйце самi: калi ў 2001 годзе даходная частка абласнога бюджэту складала 486,2 мiльярда рублёў, то летась — ужо 1,7 трыльёна рублёў. Такiм чынам, за пяцiгодку гэты паказчык павялiчыўся ў 3,2 раза. Больш чым 70 працэнтаў сродкаў абласнога бюджэту зараз накiроўваецца на развiццё сацыяльнай сферы: 33,4 — на адукацыю, 21 — на ахову здароўя i г.д. Мы ставiм задачу — да 2010 года ў «сацыялку» павiнна накiроўвацца 80 працэнтаў бюджэту. I гэта рэальныя лiчбы. Таксама плануем, што ў сярэднiм па Мiнскай вобласцi да канца 2010 года заработная плата дасягне ўзроўню 550 долараў. Каб дасягнуць такога ўзроўню аплаты працы неабходна толькi ў аграпрамысловым комплексе павялiчыць рэалiзацыю сельскагаспадарчай прадукцыi на 350—360 мiльярдаў рублёў. Трэба вырабляць больш, але не любой цаной, заўсёды лiчыць выдаткi. Мы вывучалi матэрыялы, якiя вынесены на абмеркаванне падчас правядзення Усебеларускага народнага сходу, i вырашылi, што Мiншчына ў стане па асобных пазiцыях узяць павышаныя абавязацельствы. Напрыклад, з заданнямi па вытворчасцi тавараў народнага спажывання, аб’ёму тавараабароту цэнтральны рэгiён можа справiцца не за пяць, а за чатыры гады. Падчас абмеркавання праграмных дакументаў нам трэба смялей выказваць свае прапановы наконт гэтага. Будзем рухацца наперад i прыкладзём максiмум намаганняў, каб усе нашы планы здзейснiлiся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася сустрэча кiраўнiцтва Мiнскага аблвыканкама з удзельнiкамi III Усебеларускага народнага сходу ад вобласцi. Усяго на сход ад цэнтральнага
|
|