Вiтольд Песцiс, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага унiверсiтэта, член Савета Рэспублiкi Нацыя
Барыс ПРАКОПЧЫК
«Вылучаюцца цалкам рэальныя задачы»
— Мяркуючы па праекту Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на наступную пяцiгодку, ставяцца вельмi сур’ёзныя задачы. I яны, бясспрэчна, будуць выкананы. Чаму? Таму што на ўсебеларускiм форуме будуць вызначаны шляхi вырашэння пастаўленых пытанняў. Я быў удзельнiкам i першага, i другога Усебеларускiх народных сходаў. На другiм, памятаю, калi ў кулуарах iшла гаворка аб сярэдняй зарплаце па рэспублiцы ў эквiваленце 200—250 долараў, то многiя выказвалiся, што гэта нерэальна, паколькi ў два-тры разы перавышала тое, што мелася на той момант. Аднак сёння мы ўжо бачым, што кiраўнiцтвам краiны вылучаюцца цалкам рэальныя задачы. I я еду на чарговы народны сход пад вялiкiм уражаннем ад таго, што ўсё, што мы плануем на ўзроўнi дзяржавы, вырашаецца. Цяпер — новыя рубяжы: да 2010 года ў паўтара раза павялiчыць валавы ўнутраны прадукт, да 450—500 долараў давесцi сярэднюю зарплату. I гэта рэальна. Базiс усiх нашых задач у эканомiцы — гэта мадэрнiзацыя вытворчасцi. Як кiраўнiк аграрнага унiверсiтэта я ведаю, што вынiкi, якiя ў апошнiя гады дасягнуты ў аграрным сектары, у многiм дасягнуты дзякуючы тэхнiчнаму пераўзбраенню i новым тэхналогiям, той увазе, якую дзяржава надае навуцы i адукацыi. Сёння менавiта навука i адукацыя з’яўляюцца асноўнымi фактарамi ўсiх нашых эканамiчных пераўтварэнняў i дасягненняў. Мяркую, гэта тэма будзе адной з асноўных на сходзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiтольд Песцiс, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага унiверсiтэта, член Савета Рэспублiкi Нацыя «Вылучаюцца цалкам рэальныя задачы»
|
|