З новым Чукам!Муз-news «Ну, як пажывае ваш дуэт «Электронiк i Сыраежкiн»?» — яхiдна пацiкавiлiся мы пры сустрэчы з салiстам гурту «Чук i Гек» Дзiмам Фамiчом. Той заўсмiхаўся i запэўнiў, што ўсё цудоўна. А чаму б i не — нядаўна абвешчаны кастынг прайшоў паспяхова, i Гек нядоўга заставаўся без сваёй «другой палавiнкi». Новазнойдзеным Чукам стаў Павел Сыраежкiн — хлопец з мадэльным мiнулым, атлетычным целаскладам i вельмi абаяльнай усмешкай.Дарэчы, мяркуючы па кастынгу, нават з такiмi данымi Пашу давялося вытрымаць даволi жорсткую канкурэнцыю. Такое адчуванне, што за тры днi адбору ў Мiнску пабывалi ўсе таленавiтыя беларускiя юнакi 20—30 гадоў! Некалькi дзесяткаў чалавек, як на падбор высокiя (паводле ўмоў кастынгу, ростам вышэй за 180 см), сiмпатычныя, адукаваныя — адзiн за адным выходзiлi на сцэну клуба «Белатра», i спявалi, i танчылi... Некаторыя, канешне, не ўмелi рабiць нi таго, нi другога, але ўсё адно марылi пра сцэнiчную кар’еру. «Музычнай адукацыi няма. Ноты i рок — рэчы ўвогуле несумяшчальныя!» — патлумачыў адзiн з прэтэндэнтаў. «Вось i няпраўда, гэта вас нехта падмануў», — спакойна адрэагавала адмiнiстратар гурту Ксенiя. Аддаць камусьцi перавагу было не проста складана, а неверагодна цяжка. I ўсё ж... Калi чарга дайшла да Пашы Сыраежкiна, сумненняў практычна не засталося — перад намi новы Чук. «Па шчырасцi, я дагэтуль амаль не спяваў, хiба што ў душы ранiцай», — крыху сарамлiва какетнiчаў перад камерай Паша. Мiж iншым, на кастынг хлопец трапiў зусiм выпадкова — прэс-аташэ «Чука i Гека» заўважыла яго ў адным са сталiчных клубаў на дыскатэцы i ледзь не за руку прыцягнула паўдзельнiчаць у адборы. — З творчасцю гурту «Чук i Гек» я знаёмы дастаткова даўно, памятаю яшчэ, як яны пачыналi. Гэта добры, сучасны маладзёжны калектыў, са сваiм пазнавальным стылем. Чаму б не выпрабаваць свае сiлы ў iм, калi ёсць такая магчымасць? — разважае Павел. — Гэта будзе першае выпрабаванне сiл ці ты ўжо ўваходзiў у якiсьцi гурт? — Не, гэта сапраўды першая спроба. Але шоу-бiзнэс я ведаю не па чутках, знутры, бо раней займаўся, скажам так, паралельнымi рэчамi. Але з музыкай гэта не было звязана. — З чым тады? — Вось яны i пайшлi, правакацыйныя пытаннi! Я вас расчарую: не зброя i не наркотыкi. Банальны мадэльны бiзнэс, паказы ў Маскве, у Мiлане, супрацоўнiцтва з буйным агенцтвам. Доўгi час я нават жыў у Мiлане, а ў Беларусь проста прыязджаў да сяброў у госцi i трацiў заробленыя грошы — карацей, вёў нармальнае халасцяцкае жыццё. Чаму пацягнула да эстрады? А чаму б i не знайсцi новае прыкладанне сiл — жыццё ж толькi пачынаецца... Дзеля будучага поспеху Павел гатовы працаваць столькi, колькi спатрэбiцца, i вучыцца ўсяму лiтаральна з нуля — i рухацца, i спяваць. Абяцае не фальшывiць, «трымаць марку». Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Ну, як пажывае ваш дуэт «Электронiк i Сыраежкiн»?» — яхiдна пацiкавiлiся мы пры сустрэчы з салiстам гурту «Чук i Гек» Дзiмам Фамiчом. Той заўсмiхаўся |
|