Футбол
ТОЛЬКI ЧАЦВЁРТЫЯ
На X мiжнародным турнiры на Кiпры нацыянальная зборная заняла ў сваёй групе, чацвёртае месца. У матчы за «бронзу» беларусы ўступiлi камандзе Фiнляндыi па пенальцi — 5:4 (вынiк у асноўны час 2:2). У беларусаў вызначылiся Сяргей Карнiленка (34-я хвiлiна) i Алег Шкабара (53-я). Першае месца занялi чэмпiёны Еўропы — грэкi, якiя ў фiнале разабралiся з Казахстанам — 2:0. У другой групе пераможцам стала Румынiя. ХАТНIЯ МАТЧЫ НА ЧУЖЫМ ПОЛI Для беларускага чэмпiёна праблема наяўнасцi ўласнай спартыўнай арэны застаецца актуальнай. Аднак «гарнякi» знайшлi выхад: пакуль у Салiгорску будзе завершана рэканструкцыя «Будаўнiка», дружына Юрыя Вяргейчыка будзе праводзiць хатнiя матчы ў сезоне-2006 на сталiчным стадыёне «Тарпеда». РАНАЛДА БЯРЭ ПРЫКЛАД З МАРАДОНЫ Днямi адбылiся таварыскiя сустрэчы нацыянальных зборных. Найбольшую цiкавасць уяўляюць вынiкi матчаў з удзелам сапернiкаў нашай каманды па адборачнай групе: Македонiя — Балгарыя — 0:1, Люксембург — Бельгiя — 0:2, Галандыя — Эквадор — 1:0. А вось форвард Бразiлii Раналда вырашыў паўтарыць «подзвiг» Марадоны: у паядынку з расiянамi ён стаў аўтарам адзiнага гола, якi забiў... рукой на 15-й хвiлiне гульнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На X мiжнародным турнiры на Кiпры нацыянальная зборная заняла ў сваёй групе, чацвёртае месца. У матчы за «бронзу» беларусы ўступiлi камандзе Фiнляндыi |
|