21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксей КАЛЮЖНЫ: «Хэнлан стаў заложнiкам сiтуацыi»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга РАМАНЮК

Сапраўды, сумна i крыўдна, што сёлетнi люты не падарыў нам сапраўднага хакейнага свята: нашы зборнiкi так i не дабралiся скрозь рыжскае сiта да Турына. А так хацелася тымi днямi зноў акунуцца ў гэту атмасферу, як i чатыры гады таму на Алiмпiядзе ў Солт-Лэйк-Сiцi, дзе цуда-гол шведу Томi Сало забiваў Уладзiмiр Копаць, калi суседскiя сцены скалыхалiся ад радасцi за сваiх — а можам жа! Так, гэта была наша каманда, якой мы ганарымся, нягледзячы нi на што, да гэтага часу.

З тае пары шмат вады сплыло. Быў i квалiфiкацыйны турнiр у Рызе, якi абярнуўся цэлай трагедыяй: зборная Беларусi, выйграючы ў ходзе матчу, прайграла за лiчаныя секунды!!! Быў трэнерам Мiхаiл Захараў, якога змянiў коўч «Вашынгтона» Глен Хэнлан, быў чэмпiянат свету ў Аўстрыi, шчаслiвы покер Мiхаiла Грабоўскага ў вароты гаспадароў. Толькi вось летась за бортам пры дзiўных абставiнах аказаўся адзiн з лiдараў нашай дружыны Аляксей Калюжны. Прыклеiўшы фармулёўку «псуе мiкраклiмат у камандзе», яго нават не папярэдзiлi аб тым, каб не настройваўся на сусветнае першынство. Зараз Лёша з усмешкай успамiнае тыя днi, але прызнае, што непрыемны асадак у душы ад той гiсторыi ў яго ўсё ж застаўся.

— Ды мне не за сябе крыўдна было, — гаворыць Аляксей пры сустрэчы, — а за бацькоў. Яны былi ў шоку, калi даведалiся гэту навiну. Я мацi па тэлефоне супакойваў: «Ну што ты перажываеш, жыццё на гэтым не заканчваецца! Паеду адпачну лiшнi тыдзень. Нiчога страшнага!».

— А вы самi ад каго даведалiся «цуда-навiну»: Калюжны не едзе на чэмпiянат свету?

— Ад Захарава (экс-трэнер зборнай Беларусi i дзеючы — мiнскага «Юнацтва». — Аўт.). Мiхаiл Мiхайлавiч патэлефанаваў мне ранiцай у Омск, калi я спаў яшчэ. Стаў мяне супакойваць, адразу i не зразумеў, пра што ён вядзе гаворку. Думаю, вiдаць, спрабуе падтрымаць мяне, падбадзёрыць пасля няўдачнага паўфiнальнага матчу з «Дынама» ў Маскве, а ён усё на сваiм: «Не перажывай, Лёша, не першы i не апошнi чэмпiянат свету!». «Пра што вы, Мiхаiл Мiхайлавiч?» — пытаюся я. Ён у адказ: «Цябе не ўключылi ў спiс кандыдатаў у зборную!».

— Шчыра кажучы, многiя балельшчыкi не разумелi, як адзiн з лепшых форвардаў зборнай, далёка не апошнi ў омскiм «Авангардзе», можа атрымаць ад варот паварот.

— I да гэтага часу я не магу зразумець, чаму так адбылося.

— Здагадваецеся?

— У прынцыпе i раней я здагадваўся, адкуль, уласна, ногi растуць. Але, шчыра кажучы, не хачу зараз кагосьцi вiнавацiць. Хай усё застаецца, як ёсць.

— Дык якiм павiнен быць усё-такi хакеiст, каб атрымаць такую вычарпальную характарыстыку?

— Каб гэта зразумець, трэба быць ва ўсiм гэтым. Калi мяне выклiкалi ў зборную, значыць, я патрэбны, значыць, паважаюць. А калi не паважаюць, то навошта клiчуць? Вось я i хачу ўсяго толькi павагi да сябе. Калi мне патрэбна клюшка тая, якой прывык гуляць, дык гэта азначае, што яна павiнна ў мяне быць. А то скажы дзякуй, што мы табе наогул клюшку далi! Савецкая сiстэма, цi што? Напрыклад, прэзiдэнт «Авангарда» ведае, што хакеiст, каб прыстойна выступаць, павiнен жыць у добрых умовах. У Мiнску мяне селяць у нумар, дзе пад вокнамi ўсю ноч раве трактар. Я спускаюся ў тапках на вахту са стомленымi вачамi i кажу, што не магу заснуць у такiх умовах. На наступны дзень гудзяць: Калюжны зноў капрызнiчае, усё яму не тое. Усе спяць як мiленькiя, а ён асаблiвы, цi што?

— З мухi зрабiлi слана?

— Так. У мяне, можа i нясцерпны характар. Але я прывык да таго, што калi ад мяне патрабуюць вынiк, то няхай створаць усе неабходныя ўмовы для гэтага, а пасля будуць гаварыць: быў такi ў нас Калюжны, мы яму i тое, i гэта, а ён нiчога так толкам i не паказаў.

— Але ж была магчымасць паехаць у Аўстрыю. Цi крыўда ўсё-такi ўзяла верх?

— Гэта з разраду, калi карову заманьваюць сенам, так? Ну я ж не карова! Не сапляк якi! Для сваёй краiны нямала зрабiў. Канешне, крыўдна. Да таго ж я ўжо быў увесь у адпачынку ў Эмiратах. Ляжу на пляжы, 11 ранiцы, спрачаюся з жонкай, каму з нас iсцi за пiвам. Званок: прыязджай у зборную. Я спачатку падумаў, што мяне хтосьцi разыгрывае. Але было ўсё сур’ёзна: «Давай, давай, збiрайся хутчэй, пашпартныя даныя, афармляем бiлеты!». Я i адказаў: «Вось, а цяпер я пайду спачатку пiўка хлябну, а потым падумаю!». Вожыку зразумела, што мая фiзiчная i маральная форма пакiдала жадаць лепшага. Потым бы толькi папракалi. Я хоць не мяккi i не пушысты, але сваю справу ведаю i ўмею рабiць на ўсе сто, а там няхай iншыя судзяць. Пакажыце мне хоць аднаго хакеiста, якi быў бы iдэальны ва ўсiм.

— Нават ваш былы аднаклубнiк чэх Ярамiр Ягр грашыў гульнёй у казiно. Аднойчы ён прайграўся на паўтара мiльёна долараў?

— А-а, было такое. Вось, дарэчы, Ярамiр мяне таксама падтрымлiваў. Ён жа быў на чэмпiянаце свету. Так мне ў Швейцарыi на перадсезонных зборах i сказаў: «Лёша, я бачыў Хэнлана (а яны з iм разам у «Вашынгтоне» працавалi) i сказаў яму, што ты харошы. Ён усмiхнуўся i адказаў, што ведае».

— Хэнлан прызнаў перад вамi сваю памылку?

— Ён i тэлефанаваў мне якраз тады, калi я знаходзiўся разам з «Авангардам» на перадсезонным зборы. Так, Хэнлан прызнаў, што гэта была найперш яго памылка, што ён стаў заложнiкам той сiтуацыi i некампетэнтных у гэтым пытаннi людзей. Ну ды што цяпер аб гэтым? Галоўнае, што я дараваў i нi на кога злосцi не трымаю. За сваю краiну я нiколi не адмаўляюся выступаць.

— Аляксей, а як вы ставiцеся да таго, што славяне чамусьцi менш давяраюць сваiм трэнерам?

— Вiдаць, гэта яшчэ менталiтэт такi, што вось, маўляў, прыдзе замежны спецыялiст i ўсё адразу ж наладзiцца. Захараў жа таксама не чараўнiк. Ён, як кухарка на кухнi, пячэ свае блiны i толькi ў апошнi момант разумее, што чагосьцi не хапае. А не хапае дастойнай моладзi, якая прыходзiць на змену старому пакаленню. Хто, скажыце, сёння можа годна замянiць таго ж Расольку? Дзе ўся перспектыўная моладзь? I калi, скажам, у той жа Расii з’яўляюцца такiя iмёны, як Авечкiн, Малкiн, Кавальчук, Дацюк — адны зоркi, то ў нас за апошнi час «засвяцiўся» толькi адзiн Мiша Грабоўскi. Усё! Так што маё меркаванне такое. I Хэнлан з нiчога нiчога не зробiць.

— Я вось бачыла, як вы ў матчы «Авангард»—«Дынама» з земляком Мiшам Грабоўскiм задзiралiся. На лёдзе — сапернiкi, у жыццi — закадычныя сябры?

— З Мiшам я сустракаюся, канешне, па магчымасцi. Але ўжо сёння бачу, як хлопец iмклiва ўзмужнеў. Думаю, што гульня з такiмi партнёрамi, як Максiм Сушынскi i Саша Харытонаў, што паехалi на Алiмпiяду, дае яму вельмi шмат у развiццi.

— Вы ж таксама калiсьцi пачыналi свой хакейны шлях у маскоўскiм «Дынама»?

— Пачынаў. У 13 гадоў прыехаў туды яшчэ хлопчыкам, пачаў гуляць. Запрасiлi ў Магнiтагорск, паабяцалi добрыя ўмовы.

— Зараз на ўсю моц абмяркоўваюць фiнансавыя нелады ў расiйскiх клубах. А ў вас як iдуць справы з грашыма?

— Не надта. Калi ў нас спонсарам быў Раман Абрамовiч, то ўсё было здорава. Зараз прыйшлi людзi далёкiя ад спорту, таму некаторыя праблемы ёсць. Аднак мне грэх скардзiцца. Здзiўляе iншае. Сябар з Мiнска тэлефануе: тут вось у часопiсе вычытаў, што ты ўваходзiш у дзесятку самых высокааплачваемых спартсменаў Беларусi, твой бюджэт перавалiў за мiльён долараў! Я толькi пасмяяўся — добрая ў людзей фантазiя!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўды, сумна i крыўдна, што сёлетнi люты не падарыў нам сапраўднага хакейнага свята: нашы зборнiкi так i не дабралiся скрозь рыжскае сiта да Турына
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика