Дарагiя суайчыннiцы!
Прымiце мае самыя шчырыя вiншаваннi з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын.
У Год мацi асаблiвым прызнаннем гучаць словы ўдзячнасцi нашым мацi за падоранае жыццё, клопат i падтрымку, за iх святую самаадданасць. Беларускiя жанчыны заўсёды вызначалiся адданасцю сям’i, працавiтасцю, цярпiмасцю, мудрасцю i многiмi талентамi. Ад вас залежыць сучаснае i будучае Айчыны. Выказваю вам сваю ўдзячнасць за актыўны ўдзел у справах краiны, выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне маральных каштоўнасцяў грамадства. Дзякуючы вам у нашых дамах утульна i цёпла — у iх жывуць Вера, Надзея, Любоў. Няхай на вашых тварах ззяюць толькi чароўныя ўсмешкi, а сэрцы перапаўняюць светлыя пачуццi радасцi i дабраты. Няхай добры настрой, удача, увага вашых родных i блiзкiх будуць з вамi. Здароўя, поспехаў, шчасця i дабрабыту вам, мiлыя жанчыны! Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прымiце мае самыя шчырыя вiншаваннi з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын. У Год мацi асаблiвым прызнаннем гучаць словы ўдзячнасцi нашым мацi за п
|
|