21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заява Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас выбарчай кампанii, якая праходзiць зараз у Рэспублiцы Беларусь, некаторымi сродкамi масавай iнфармацыi з падачы пэўных асоб распаўсюджваецца паклёпнiцкая iнфармацыя, дапускаюцца зневажальныя выпады ў адрас дзеючага Кiраўнiка дзяржавы, скажаецца яго роля ва ўмацаваннi беларускай дзяржаўнасцi, сацыяльна-эканамiчных дасягненнях рэспублiкi, будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы з Расiяй. Ставiцца пад сумненне законнасць удзелу А. Р. Лукашэнкi ў выбарчай кампанii ў якасцi кандыдата ў прэзiдэнты. Распаўсюджваюцца антыдзяржаўныя лiстоўкi, у гэту дзейнасць уцягваецца моладзь.

Мiнiстэрства юстыцыi ў сувязi з выкладзеным заяўляе, што Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь кожнаму гарантавана свабода думак i перакананняў i iх свабоднае выяўленне (арт. 33). Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi» (арт. 3, 5) гарантуе грамадзянам свабоду друку, права бесперашкодна распаўсюджваць iнфармацыю, свабодна выказваць праз СМI свае думкi, погляды i перакананнi.

Аднак выкарыстанне сродкаў масавай iнфармацыi не дапускаецца для замаху на мараль, гонар i годнасць грамадзян, распаўсюджвання звестак, якiя зневажаюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь (арт. 23), Мiжнародны пакт аб грамадзянскiх i палiтычных правах (арт. 19) замацоўваюць асобныя абавязкi i асаблiвую адказнасць асоб пры рэалiзацыi гэтага права, у прыватнасцi для павагi правоў i рэпутацыi iншых асоб.

Рэспублiканскi рэферэндум быў назначаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 верасня 2004 года № 431 у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. У названым Указе, як заканадаўчым акце, замацавана, што прынятае рэспублiканскiм рэферэндумам рашэнне будзе мець абавязковую сiлу i з’яўляцца неад’емнай часткай Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

На рэспублiканскiм рэферэндуме грамадзяне краiны далi права дзеючаму Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь удзельнiчаць у чарговых выбарах Кiраўнiка дзяржавы. Гэтым жа рашэннем рэспублiканскага рэферэндуму ў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь знята абмежаванне аб тым, што адна асоба не можа абiрацца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь больш як два тэрмiны запар.

Правамернасць удзелу ў прэзiдэнцкiх выбарах 19 сакавiка 2006 года дзеючага прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь не можа быць пастаўлена пад сумненне. Так вырашыў беларускi народ, i нiхто не мае права гэта рашэнне змянiць.

Выбарчая кампанiя ў рэспублiцы праходзiць у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, якая з’яўляецца Асноўным законам нашай дзяржавы i мае вышэйшую юрыдычную сiлу, Выбарчым кодэксам Рэспублiкi Беларусь i iншымi актамi заканадаўства.

Паклёпнiцкiя i зневажальныя звесткi, якiя распаўсюджваюцца, не маюць нiчога агульнага з канстытуцыйным правам грамадзян на атрыманне дакладнай iнфармацыi, свабоду думак i перакананняў i праследуюць мэту дэстабiлiзацыi абстаноўкi ў краiне, спробу скампраметаваць i дэзарганiзаваць нармальную работу дзяржаўных органаў, прававы парадак у краiне. Адказнасць асоб, сродкаў масавай iнфармацыi за распальванне ў рэспублiцы антыдзяржаўнай iстэрыi, спробу дэстабiлiзацыi абстаноўкi ў краiне ляжыць на гэтых асобах i праследуецца законам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас выбарчай кампанii, якая праходзiць зараз у Рэспублiцы Беларусь, некаторымi сродкамi масавай iнфармацыi з падачы пэўных асоб распаўсюджваецца па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика