Прэзiдэнт Беларусi i прэм’ер-мiнiстр Расii ўзгаднiлi пазiцыi па Саюзнай дзяржаве
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 сакавiка сустрэўся са старшынёй урада Расiйскай Федэрацыi Мiхаiлам Фрадковым, якi прыбыў у Мiнск для ўдзелу ў пасяджэннi Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii.
У ходзе перагавораў былi ўзгоднены пазiцыi бакоў па далейшаму супрацоўнiцтву ў рамках Саюзнай дзяржавы. Прэзiдэнт падкрэслiў значнасць для беларускага боку гэтай сустрэчы. «Нам вельмi важна ў пачатку пяцiгодкi пасля рашэнняў, прынятых на Усебеларускiм народным сходзе, канчаткова дамовiцца i пачуць вашу пазiцыю па далейшаму супрацоўнiцтву ў рамках Саюза i па iншых, асаблiва, эканамiчных, пытаннях i праблемах, якiя iснуюць памiж нашымi дзяржавамi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У час сустрэчы былi абмеркаваны таксама пытаннi падрыхтоўкi да святкавання 10-й гадавiны Саюза Беларусi i Расii. «Гэта знакавая падзея. Думаю, што ў свой час мы зрабiлi правiльна, калi пайшлi на стварэнне нашага Саюза», — адзначыў беларускi лiдар. Гаворачы аб сiтуацыi ў Беларусi, прэзiдэнт заявiў, што гарантуе спакойную абстаноўку. «У Беларусi ўсё цiха i спакойна. I так будзе заўсёды, нягледзячы на вострую палiтычную сiтуацыю. Мы кантралюем абстаноўку, яна абсалютна нармальная», — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы. У сваю чаргу прэм’ер-мiнiстр Расii выказаў упэўненасць, што «народ Беларусi зробiць правiльны выбар, якi ўмацуе супрацоўнiцтва памiж нашымi краiнамi i Саюз дзвюх дзяржаў». Мiхаiл Фрадкоў перадаў беларускаму лiдару прывiтанне ад прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiра Пуцiна. Паводле слоў прэм’ер-мiнiстра Расii, мiнскае пасяджэнне саюзнага ўрада фактычна з’яўляецца працягам пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ў студзенi гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. Бакi маюць намер канкрэтызаваць даручэннi, дадзеныя прэзiдэнтамi дзвюх краiн у ходзе ВДС. «Сiнхранiзацыя дзеянняў у галiне эканомiкi, у рамках iнтэграцыйных працэсаў, якiя праходзяць памiж нашымi краiнамi, вельмi важная. Думаю, яна падмацуе палiтычныя чаканнi, якiя звязвае беларускi народ з выбарамi прэзiдэнта», — сказаў Мiхаiл Фрадкоў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 сакавiка сустрэўся са старшынёй урада Расiйскай Федэрацыi Мiхаiлам Фрадковым, якi прыбыў у Мiнск для ўдзелу ў |
|