У вайну быў вольнанаёмным у кулямётным палку...
Я 1930 года нараджэння. Падчас Вялiкай Айчыннай вайны, у сакавiку 1944 года, быў залiчаны вольнанаёмным у кулямётны полк, якi дыслацыраваўся ў вёсцы Сельнае Жлобiнскага раёна. Выконваў работы ў гаспадарчым узводзе па лiпень 1944 года. Калi фронт пайшоў на захад, нас, малалетак, адправiлi дадому вучыцца. Начальнiк штаба маёр Казлоў выдаў мне даведку з пячаткай часцi, якая пацвярджала маё знаходжанне з сакавiка па лiпень 1944 года ў саставе кулямётнага палка ў якасцi вольнанаёмнага. Гэты дакумент я згубiў у 1970 годзе пры паводцы (дом затапiла, усе дакументы прапалi). Нумар палявой пошты не памятаю. У той час у вёсцы Сельнае дыслацыравалiся тры кулямётныя палкi — п/п 08984, п/п 12263 i п/п 45933. У адным з iх я i лiчыўся. Дапамажыце, калi ласка, адшукаць гэту часць i аднавiць па запiсах маю даведку. Са мной яшчэ быў Аляксандр Паўлавiч Бараноўскi, якi загiнуў.
Леанiд Аляксеевiч ШОСТАК, г. Рэчыца Напачатку для большасцi чытачоў трэба патлумачыць, хто такi вольнанаёмны. Гэта цывiльная асоба, якая праходзiць службу ў канкрэтнай вайсковай часцi на штатнай пасадзе (але без прысваення воiнскага звання). Адпаведна, яна ўваходзiць у асабовы састаў гэтай часцi, i звесткi пра яе павiнны быць у архiве. У нашым выпадку гэта Цэнтральны архiў Мiнiстэрства абароны Расiйскай Федэрацыi (142100 Маскоўская вобласць, . Падольск, вул. Кiрава, 74). Запыт, у якiм трэба пазначыць максiмум вядомых звестак (што i зрабiў чытач), можна або самастойна накiраваць туды, або — праз ваенны камiсарыят па месцы жыхарства. Адказу, мiж iншым, давядзецца чакаць не хутка. I, вядома ж, нiхто загадзя не можа гарантаваць, што патрэбныя звесткi ў архiве будуць знойдзены.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я 1930 года нараджэння. Падчас Вялiкай Айчыннай вайны, у сакавiку 1944 года, быў залiчаны вольнанаёмным у кулямётны полк, якi дыслацыраваўся ў вёсцы С
|
|