Сяргей АНТУФ’ЕЎ: «Беларусь — сур’ёзны iгрок на еўрапейскiм палiтычным полi»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
На пытаннi «Звязды» адказвае намеснiк старшынi камiтэта па справах СНД i сувязях з суайчыннiкамi Дзяржаўнай Думы Расii Сяргей АНТУФ’ЕЎ.
— Беларусь, у параўнаннi з Расiяй, краiна невялiкая. Тым не менш, наколькi выгадна ў палiтычнай плоскасцi супрацоўнiцтва двух дзяржаў? — Рэспублiка Беларусь — дзяржава, якая размешчана ў цэнтры Еўропы. Дзяржава з эканомiкай, якая дынамiчна развiваецца (рост валавога ўнутранага прадукту ў 2005 годзе склаў 109,2 працэнта), сучаснымi ўзброенымi сiламi i насельнiцтвам у 10 млн чалавек з’яўляецца сур’ёзным iграком на еўрапейскiм палiтычным полi. Расiя публiчна заяўляе сусветнаму грамадству, што Рэспублiка Беларусь — наш стратэгiчны партнёр. — Некаторыя эксперты лiчаць, што за апошнiя гады адносiны памiж нашымi дзяржавамi больш дэкларавалiся, чым развiвалiся. Цi iстотны аб’ём дасягнутага? Калi так, то параўнайце адносiны Расii з iншымi суседзямi. — Палiтычная экспертыза, як i палiтычныя рэйтынгi, — iнструментарый, якiм карыстаюцца часам вельмi вольна. Рэспублiка Беларусь з’яўляецца для Расii буйнейшым знешнегандлёвым партнёрам на працягу шэрагу гадоў. У мiнулым годзе Беларусь была на шостым месцы ў гандлi з Расiяй пасля ФРГ, Нiдэрландаў, Iталii, Кiтая i Украiны, а ЗША — на 11-м месцы. Гэта аб’ектыўны iндыкатар мiждзяржаўных адносiнаў. Аб’ём нашых штогадовых гандлёвых абаротаў складае 16—18 млрд долараў ЗША. У 2005 годзе з усiмi краiнамi СНД знешнегандлёвы абарот склаў 51,5 млрд долараў, г.зн. трэць усяго таварнага патоку на постсавецкай прасторы прыпадае на Беларусь. Сёння ва ўсiх мiждзяржаўных пагадненнях, дагаворах, якiя дзейнiчаюць на постсавецкай прасторы, Беларусь i Расiя заўсёды побач. Гэта i эканамiчная садружнасць дзяржаў (напрыклад, ЕўрАзЭС), i ваенна-палiтычныя арганiзацыi (напрыклад, АДКБ). — Прыняцце Канстытуцыйнага Акта пастаянна адкладваецца. На ваш погляд, краiны гатовыя да яго прыняцця? Наколькi ён неабходны дзвюм краiнам у будучым? — Канстытуцыйны Акт — асноўны закон нашай дзяржавы. Ён прадстаўляе не толькi ўстройства дзяржавы, але i, самае галоўнае, яе паўнамоцтвы, яе суверэнiтэт. Асноўнае пытанне Канстытуцыйнага Акта — размежаванне паўнамоцтваў памiж дзяржавай i дзяржавамi-ўдзельнiцамi. На мой погляд, мы аказалiся не гатовыя вызначыць тую долю суверэнiтэту, якой павiнны падзялiцца з саюзнай дзяржавай. Без вырашэння гэтай складанейшай палiтычнай задачы паўнацэннай саюзнай дзяржавы не пабудаваць. — У Беларусi цяпер прэзiдэнцкiя выбары. Кандыдаты ў прэзiдэнты заяўляюць аб падтрымцы з боку Расii. На ваш погляд, цi вялiкi ўплыў Расii на палiтычныя працэсы ў Беларусi? Калi Расiя адкрыта падтрымае аднаго з кандыдатаў, гэта павялiчыць яго шанцы на перамогу? — Тое, што кандыдаты ў прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь заяўляюць аб расiйскай падтрымцы, не здзiўляе. Наадварот, недарэчна б выглядаў у вачах большасцi беларускiх выбаршчыкаў кандыдат у прэзiдэнты з антырускiмi, антырасiйскiмi настроямi. Беларусь i Расiю звязвае агульны гiстарычны лёс, блiзкiя культуры, эканамiчная iнтэграцыя, роднасныя сувязi. Рэспублiка Беларусь — суверэнная дзяржава, таму казаць аб уплыве Расii на палiтычнай прасторы ўнутры краiны некарэктна. Вызначаючым фактарам для беларускiх грамадзян будзе не адкрытая падтрымка блiзкай або далёкай дзяржавай аднаго з кандыдатаў у прэзiдэнты, а зразумелая, ясная праграма дзеянняў i ўпэўненасць, што ў будучага кiраўнiка словы не разыходзяцца са справамi. — Ацэнка расiйскiмi назiральнiкамi вынiкаў мiнулых выбараў у Беларусi была станоўчай i адрознiвалася ад ацэнкi назiральнiкаў ад АБСЕ. Тое ж самае адбываецца i падчас гэтых выбараў. Чаму? — Ну не любяць яны самастойных, незалежных. У мяне няма iншага тлумачэння таму, што адбываецца ў апошнiя гады вакол выбарчых кампанiй у розных краiнах. Назiральнiкi ад АБСЕ могуць «не заўважыць» закрытыя выбарчыя ўчасткi ў дзень галасавання ў Афганiстане, але зрабiць «сур’ёзныя вывады» з факта адначасовага знаходжання мужа i жонкi ў выбарчай кабiне на выбарах прэзiдэнта Казахстана. Расiя была вымушана публiчна заявiць АБСЕ аб недапушчальнасцi палiтыкi двайных стандартаў, якая пастаянна праводзiцца кiраўнiцтвам гэтай мiжнароднай арганiзацыi, што аб’ядноўвае 55 дзяржаў свету. Ужо шмат гадоў дзейнiчаюць замацаваныя мiжнароднымi пагадненнямi адзiныя крытэрыi ацэнкi правядзення свабодных, адкрытых, дэмакратычных выбараў. Дзяржава, у якой адбываецца выбарчая кампанiя, запрашае мiжнародных назiральнiкаў з мэтай атрымання аб’ектыўнай ацэнкi па арганiзацыi i правядзенню выбараў. Яна проста не зацiкаўлена ў скажэннi выбарчага працэсу, а тым больш не заслугоўвае спроб палiтычнага цiску на iнстытуты дзяржаўнай улады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi «Звязды» адказвае намеснiк старшынi камiтэта па справах СНД i сувязях з суайчыннiкамi Дзяржаўнай Думы Расii Сяргей АНТУФ’ЕЎ
|
|