ГУАМ з адным «У»
Прэзiдэнт Узбекiстана Iслам Карымаў афiцыйна замацаваў выхад сваёй краiны з ГУУАМ. Напярэдаднi ён дэнансiраваў Канвенцыю дзяржаў — удзельнiц ГУУАМ аб узаемным прадастаўленнi дапамогi па консульскiх пытаннях.
У 2003 годзе Карымаў прыпынiў членства ў арганiзацыi з-за «празмернай палiтызацыi аб’яднання». У красавiку 2005 года, калi ГУУАМ вырашыў «змагацца за дэмакратыю ад Чорнага да Балтыйскага мора», Узбекiстан заявiў пра выхад з арганiзацыi. ХУТЧЭЙ ЗА ЎСЁ ДАРАЖЭЕ ЭСТОНСКАЯ НЕРУХОМАСЦЬ Летась цэны на эстонскую нерухомасць выраслi больш, чым у любой iншай еўрапейскай краiне. Такiя звесткi прывёў брытанскi iнстытут Royal Institution of Chartered Surveyors. У Эстонii кошт жылля за год павялiчыўся на 28 працэнтаў. На другiм месцы гэтага рэйтынга апынулася Данiя, у якой рост цэн склаў 22 працэнты, трэцюю пазiцыю заняла Iспанiя (15 працэнтаў падаражання жылля). Для параўнання ў Вялiкабрытанii гэты паказчык склаў усяго 2 працэнты за год, а ў Германii, наадварот, цэны на жыллё ўпалi на 2 працэнты. ГРУЗIНСКIМ ЧЫНОЎНIКАМ ЗАБАРОНЯЦЬ ЗАРАБЛЯЦЬ БОЛЬШ ЗА МIХАIЛА СААКАШВIЛI Працэдурны камiтэт парламента Грузii плануе правесцi рэвiзiю зарплаты тых кiраўнiкоў дзяржаўных устаноў, у каго яна перавышае зарплату прэзiдэнта краiны. Сярэдняя зарплата дзяржслужачага ў Грузii сёння складае 100 лары (54 долары ЗША), пiша «Газета». Прэзiдэнт Мiхаiл Саакашвiлi зарабляе 4000 лары за месяц (2190 долараў ЗША). Паводле iнфармацыi тэлекампанii «Руставi-2», зарплата кiраўнiка рэгулюючай камiсii па электроннай сувязi складае 20 тысяч лары (11 тысяч долараў) за месяц, а зарплата кiраўнiка грамадскага тэлебачання Грузii, якое фiнансуецца з бюджэту, — 6,5 тысячы долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Узбекiстана Iслам Карымаў афiцыйна замацаваў выхад сваёй краiны з ГУУАМ. Напярэдаднi ён дэнансiраваў Канвенцыю дзяржаў — удзельнiц ГУУАМ аб
|
|