Падлеткам патрэбна ёгаIнфарм-укол Амерыканскiя даследчыкi прыйшлi да высновы, што заняткi ёгай i дыхальнай гiмнастыкай карысныя падлеткам з лiшняй вагой.60 поўных старшакласнiкаў падзялiлi на дзве групы. У адной падлеткi чатыры разы на тыдзень па 40 хвiлiн займалiся ёгай i дыхальнай гiмнастыкай (пранаямай). Старшакласнiкi з кантрольнай групы вялi звычайны лад жыцця. Вынiкi ацанiлi праз 12 тыдняў. Паводле слоў аўтара даследавання, ёга i пранаяма аказваюць вялiкае ўздзеянне на вобласць жывата. Пры гэтым мяняецца кровазварот i абмен рэчываў у галаўным мозгу. Iндэкс масы цела падлеткаў, якiя займалiся ёгай i пранаямай, а таксама скарацiлi колькасць ужытай ежы, зменшыўся прыкладна на 6 працэнтаў. Даследчыкi прапануюць уключыць ёгу ў школьныя праграмы фiзiчнага выхавання, займацца ёю дома ўсёй сям’ёй. Мiкробы любяць джакузi Знаходжанне ў джакузi можа спрыяць набыццю захворванняў. Да такой высновы прыйшла мiкрабiёлаг Цехаскага унiверсiтэта пасля аналiзу 43 узораў вады з прыватных i грамадскiх джакузi. Звычайная водаправодная вада ўтрымлiвае да 138 бактэрый у чайнай лыжцы, а многiя ўзоры з’яўляюцца стэрыльнымi. У чайнай лыжцы вады з джакузi ўтрымлiвалася ў сэрэднiм 2 мiльёны бактэрый. У 95 працэнтах абследаваных джакузi былi знойдзены кiшэчныя бактэрыi, у 81 працэнце — хваробатворныя грыбкi i ў 34 працэнтах — небяспечныя стафiлакокi. Прычына росту бактэрый хаваецца ў складанасцi хiмiчнай апрацоўкi сiстэмы труб. У многiх выпадках мiкраарганiзмы фармiруюць бiяплёнку — «саюз» мiкраарганiзмаў, якiя растуць i валодаюць устойлiвасцю да мыйных сродкаў. Сцвярджаецца, што ў выкiдзе вады ўтвараецца аэразоль з часцiнкамi гэтых мiкраарганiзмаў, чаго не адбываецца ў звычайнай ванне. Мiкробы джакузi могуць быць прычынамi iнфекцый мочапалавых шляхоў, скуры, лёгкiх i ўяўляюць найбольшую небяспеку для тых, у каго слабы iмунiтэт. Генетычная «схiльнасць» да дэпрэсii У адных i тых жа жыццёвых абставiнах адны людзi рызыкуюць «трапiць» у дэпрэсiю, а iншыя — не. Вучоныя Аўстралii высветлiлi, што да дэпрэсii генетычна схiльная прыкладна пятая частка ўсiх людзей. Калi ў жыццi генетычна схiльнага да дэпрэсii чалавека за год адбываецца 3—4 негатыўныя падзеi, то рызыка дэпрэсii складае 80 працэнтаў. Для чалавека генетычна ўстойлiвага ў згаданай сiтуацыi рызыка складае ўсяго 30 працэнтаў. Вылучаюць тры асноўныя генетычныя тыпы: 21 працэнт людзей маюць генатып, схiльны да дэпрэсii, 26 працэнтаў людзей маюць генатып, устойлiвы да дэпрэсii, 53 працэнты маюць змешаны тып. Шчытавiдка правакуе эмоцыi Дысфункцыя шчытавiдкi спрыяе ўзнiкненню нематываваных эмацыянальных усплёскаў. Прычым нярэдка перапады настрою i раздражнёнасць бываюць у такiх пацыентаў адзiнымi скаргамi. Паводле статыстыкi, праблемы са шчытападобнай залозай сустракаюцца ў жанчын у восем разоў часцей, чым у мужчын. Парушэнне функцыi гэтай залозы прыводзiць да заўчаснага старэння, ранняга клiмаксу, з’яўлення лiшнiх кiлаграмаў, праблем са трававаннем, ранiшнiх ацёкаў, анемii, пастаяннай стомленасцi. Калi ў жанчыны часта змяняецца настрой, балiць галава, мужчынам лепш устрымацца ад рэзкiх выказванняў, паколькi гаворка iдзе часцяком аб патрэбе ў медыцынскай дапамозе. Сцерагчыся недахопу сну? Недасыпанне парушае ўсе функцыi арганiзма. Арганiзм чалавека не ў стане прыстасавацца да дэфiцыту сну. Амерыканскiя вучоныя нагадваюць, што людзям патрабуецца розная колькасць сну. Большасцi неабходна 7—9 гадзiн штодня. Рызыка захворванняў i нават смерцi рэзка ўзрастае, калi чалавек спiць менш за 6—7 гадзiн. Магчыма, справа ў тым, што пры недасыпаннi вылучаецца вялiкая колькасць гармонаў стрэсу i павышаецца артэрыяльны цiск. З другога боку, у людзей, пазбаўленых сну, у крывi ўтрымлiваецца павышаная колькасць медыятараў запалення, што таксама лiчыцца фактарам рызыкi. У iншых даследаваннях вучоныя высветлiлi: людзi, якiя працуюць ноччу, асаблiва падвяргаюцца раку малочнай залозы i кiшэчнiка. Нават умеранае недасыпанне хутка парушае абмен гармонаў, якiя адказваюць за апетыт. Арганiзм запраграмаваны на тое, каб не спаць ноччу толькi ў двух выпадках: калi неабходна шукаць ежу або абараняцца ад небяспекi. У абодвух выпадках трэба шмат есцi, каб назапасiць энергiю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскiя даследчыкi прыйшлi да высновы, што заняткi ёгай i дыхальнай гiмнастыкай карысныя падлеткам з лiшняй вагой |
|