Конь правалiўся пад лёд
Максiм ГУЛЯКЕВIЧ, «Мiнск—Навiны»
Выратавальнiкi гарадскога ўпраўлення МНС сутыкнулiся з незвычайным выпадкам. На пульт «01» паступiў выклiк аб тым, што ў Лошыцкiм паркавым комплексе пад лёд правалiўся конь.
Як расказаў начальнiк змены 28-й пажарнай аварыйна-выратавальнай часцi Павел Iгнаценка, гэта першы падобны выпадак у iх практыцы. Спачатку было вырашана рассекчы лёд да самага берага i вывесцi каня на бераг. Але таўшчыня лёду аказалася вельмi вялiкай. Пажарныя рукавы прывязалi да машыны i, зачапiўшы каня, выцягнулi яго на бераг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выратавальнiкi гарадскога ўпраўлення МНС сутыкнулiся з незвычайным выпадкам
|
|