21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыхтуем насенне

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74

Нярэдка агароднiкi-аматары высяваюць усё насенне, якое ў iх ёсць, спадзеючыся, што нешта ўзыдзе. Сапраўды, нешта ўзыходзiць... Але лепш сеяць толькi найбольш жыццяздольнае насенне — буйное, паўнаважкае, а слабае i мёртвае трэба выявiць i выдалiць непасрэдна перад сяўбой.

У буйнога насення — гароху, кабачкоў, агуркоў, гарбузоў — многае бачна ўжо пры вiзуальнай ацэнцы. Тут трэба адкiнуць траўмiраванае, дробнае, са слядамi захворванняў, з нетыповай для асноўнай масы афарбоўкай насенне. Можна адсартаваць насенне ў растворы солi (выдаляюць тыя, якiя ўсплылi). Акрамя сартыроўкi мэтазгодна правесцi калiброўку: падзялiць насенне па памеру i па масе, каб яно прарасло адначасова.

Можна выканаць i iншыя працэдуры. Напрыклад, пратручванне насення. Яно праводзiцца з мэтай засцярогi будучых раслiн ад грыбковых i бактэрыяльных захворванняў. Пратручванне можа ажыццяўляцца сухiм i вiльготным спосабамi. Пратручванне сухiм спосабам падыходзiць для насення цеплалюбiвых культур (агуркоў, гарбузоў, буракоў, асаблiва, калi iх захоўвалi на холадзе). Такому насенню трэба арганiзаваць сонечны абагрэў на адкрытым паветры на працягу 3-4 дзён. Пры гэтым насенне трэба перыядычна памешваць. Сонечныя промнi абеззаражваюць насенне i паскараюць яго прарастанне.

Для рэалiзацыi вiльготнага пратручвання трэба замачыць насенне ў якiм-небудзь абеззаражвальным растворы. Напрыклад, гэта можа быць 0,2-працэнтны раствор марганцавакiслага калiю. Пакладзiце насенне ў марлевы мяшочак i вытрымайце ў растворы 20 мiнут, потым прамыйце i для аднаўлення сыпучасцi падсушыце.

Таксама добра замачыць насенне на 6 гадзiн у соку алоэ, разбаўленым вадой 1:1. Пасля гэтага яго таксама прамыць чыстай вадой i падсушыць.

Абеззаражванне гарачай вадой. Каб апрацаваць насенне гарачай вадой, трэба змясцiць яго ў марлевы цi палатняны мяшочак i апусцiць у ваду з тэмпературай 50—52°С на 25—30 мiнут. Калi насенне буйное, то тэмпература можа быць да 54°С. Пасля такой апрацоўкi насенне трэба патрымаць у халоднай вадзе, прасушыць i захоўваць да сяўбы ў папяровых пакетах. Насенне агуркоў, гарбузоў, кабачкоў трэба праграваць пры тэмпературы 55—60°С 3-4 гадзiны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нярэдка агароднiкi-аматары высяваюць усё насенне, якое ў iх ёсць, спадзеючыся, што нешта ўзыдзе. Сапраўды, нешта ўзыходзiць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика