21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якi сорт гароху лепшы?

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усё даўжэй i даўжэй становяцца чэргi каля кiёскаў i магазiнаў, якiя гандлююць насеннем. Як пры ўсёй разнастайнасцi прапаноўваемых сартоў набыць тыя, якiя не падвядуць: дадуць высокi ўраджай смачнай прадукцыi, з аднаго боку, i будуць устойлiвымi да хвароб i шкоднiкаў — з другога?

Зараз рэкамендуюцца для вырошчвання на зялёны гарошак наступныя сарты зялёнага гароху.

АДАГУМСКI. Сорт слаба паражаецца мучнiстай расой i аскахiтозам. Насенне цёмна-зялёнае, мазгавое, маршчынiстае, сярэдне-буйное. Ураджайнасць зялёнага гарошку 1,3—1,5 кг/кв. м. У iм змяшчаецца 7,2—7,8 працэнта цукроў. Смакавыя якасцi ў свежым выглядзе 4,5—4,8 бала. Сорт сярэдняспелы, адрознiваецца дружным плоданашэннем.

ВIОЛА. Сорт аскахiтозам паражаецца слаба. Гарошак у тэхнiчнай спеласцi зялёнага колеру, роўны па памеру. Смакавыя якасцi 3,5—4,6 бала. Ураджайнасць зялёнага гарошку 0,6—1,0 кг/кв. м. Колькасць сухога рэчыва дасягае 25,3 працэнта, цукроў — 5,7, сырога бялку — 5,9, клятчаткi — 2,3, крухмалу — 5,9 працэнта, вiтамiну С — 27,2 мг/%. Сорт сярэдняспелы, выспявае дружна.

ВАРОНЕЖСКI ЗЯЛЁНЫ. Сорт ранняспелы, слаба паражаецца шкоднiкамi i хваробамi. Ураджайнасць зялёнага гарошку дасягае 0,7—1,2 кг/кв. м. Гарошак у тэхнiчнай спеласцi зялёны, выраўнены па колеру i памеру, смакавыя якасцi 4,3—4,7 бала. Колькасць сухога рэчыва ў зялёным гарошку 20,5 працэнта, цукроў — 6,4, бялку — 2,5, крухмалу — 4,4, клятчаткi — 1,8, вiтамiну С — 34,7 працэнта.

САВIНТЭР 1. Сорт ранняспелы, слаба паражаецца хваробамi. За гады выпрабаванняў атрымана ўраджайнасць 0,5—1,1 кг/кв. м. Смакавыя якасцi ацэньваюцца ў 4,2—4,7 бала.

«ОВОЩНОЙ 76». Сорт ранняспелы, няўстойлiвы да паражэння аскахiтозам. Ураджайнасць зялёнага гарошку дасягае 0,6—0,8 кг/кв. м. Смакавыя якасцi ацэньваюцца ў 4-5 балаў.

«ЮЖНЫЙ 47». Сорт ранняспелы з дружным ураджаем. Гарошак у тэхнiчнай спеласцi выраўнены па колеру i памеру. Ураджайнасць дасягае 0,8—1,7 кг/кв. м. Колькасць сухога рэчыва 30,4 працэнта, цукроў — 7,6, бялку — 5,9 працэнта, вiтамiну С — 27,7 мг/%. Смакавыя якасцi ацэньваюцца ў 4-5 балаў.

У апошнi час да вышэйпералiчаных сартоў дадалiся яшчэ два: ПIНГ-ПОНГ I ПЕГАС. Абодва характарызуюцца стабiльнай ураджайнасцю (0,6—1,5 кг/кв. м) i высокiмi смакавымi якасцямi зялёнага гарошку (5 балаў).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё даўжэй i даўжэй становяцца чэргi каля кiёскаў i магазiнаў, якiя гандлююць насеннем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика