Кветнiк
Добра, калi ў садзе расце шмат кветак. Гэта, напэўна, ружы i пiвонi, флёксы i лiлеi (шматгадовыя раслiны), цюльпаны, нар-цысы (цыбульныя). Яны асаблiвага клопату вясной не патрабуюць. А вось аб навасёлах неабходна паклапацiцца. Каб сад быў прыгожы, яркi, рознакаляровы працяглы час, нам патрэбны летнiкi. Гэта раслiны, якiя зацвiтаюць у год пасадкi. Iх вельмi многа, i яны цудоўныя. Трэба толькi мець хоць бы кароткую iх характарыстыку.
АКСАМIТКI. Вельмi папулярная раслiна. Нiзкарослыя гатункi выкарыстоўваюць для клумбаў, для аздаблення дарожак, высакарослыя — для букетаў, у якiх аксамiткi могуць стаяць працяглы час. Вельмi добра, што гэтыя кветкi ўстойлiвыя да шкоднiкаў i хвароб. Самi яны нiчым не хварэюць, а дзякуючы своеасаблiваму паху, якi маюць усе часткi раслiны, адпуджваюць шкоднiкаў ад пасадак клубнiц, ад агародных градак. Таму аксамiткi рэкамендуюць высаджваць па ўсiм агародзе. Дарэчы, яны цудоўна аздараўляюць глебу. Растуць яны хутка, таму можна сеяць прама ў грунт. Але паколькi кветкi баяцца замаразкаў, лепш гэта рабiць пазней цi прыкрываць усходы плёнкай. НАГОТКI. Адна з самых распаўсюджаных кветак. Гэта вельмi непатрабавальная раслiна, да таго ж i лекавая. Сеяць можна прама ў грунт, як толькi сыдзе снег. Наготкi цудоўна размнажаюцца самасевам. Асаблiва эфектна выглядаюць махровыя гатункi. АСТРА. Разнастайнасць афарбовак i формаў суквеццяў, розная вышыня i форма куста дазваляюць шырока выкарыстоўваць астры для дэкаратыўнага афармлення тэрыторыi. Цвiтуць яны вельмi доўга. Нават у вадзе стаяць каля двух тыдняў. НАСТУРКА. Святло- i цеплалюбiвая, вельмi далiкатная раслiна. Буйное насенне высяваюць у грунт у пачатку чэрвеня. Цвiце настурка багата, да самых замаразкаў, кветкi ў аранжава-жоўта-бардовай гаме. Трэба памятаць, што яна не любiць лiшку вiльгацi i азоту, ад iх раслiна становiцца слабай, хварэе, паражаецца тлёй. ЦЫНIЯ. Аддае перавагу сонечным месцам, урадлiвай глебе. Яна баiцца замаразкаў, таму лепш высаджваць расадай у пачатку чэрвеня. Кветкi ў цынii вельмi прыгожыя, на клумбах яна выглядае святочна. IПАМЕЯ. У народзе вядома пад назвай «уюнок». Цеплалюбiвая раслiна. Саджаюць яе каля апор: ля ганка, паркана, пад сцяной. Цвiце iпамея багата: з узыходам сонца раскрываецца вялiкая колькасць «грамафончыкаў». Яны бываюць з палоскамi, з цудоўнымi пераходамi колераў i адценняў. Высаджваюць у грунт расадай. ДУХМЯНЫ ГАРОШАК. Холадаўстойлiвая раслiна, якая ўецца, з вытанчанымi пахучымi кветкамi, што нагадваюць матылькоў. Патрабуе палiву, асаблiва ў спякотнае лета, iнакш кветкi драбнеюць. Але пры лiшку вiльгацi пакутуе ад грыбковых захворванняў. Раслiне патрэбна апора. Атрымлiваецца прыгожа, калi стварыць гэту апору з сухiх галiнак накшталт шатра. Сеюць раслiну рана, а калi расадай, то з камяком зямлi. Перасадку пераносiць дрэнна, таму трэба старацца не пашкодзiць карэньчыкi. АНТЫРЫНУМ. Другая назва — львiны зеў. Кветкi маюць своеасаблiвую форму (нагадваюць пашчу льва), яны разнастайныя па афарбоўцы (ад белай да цёмна-пурпурнай), акрамя таго яны валодаюць тонкiм прыемным водарам. Высакарослыя гатункi цудоўна падыходзяць для букетаў, стаяць у вадзе да двух тыдняў. Раслiна холадаўстойлiвая, цвiце ўсё лета. РЭЗЯДА. Гэта раслiна была вельмi папулярная ў пачатку мiнулага стагоддзя. Яна — для аматараў паху. Кветкi не адрознiваюцца вялiкай прыгажосцю. Затое некалькiх раслiн рэзяды дастаткова, каб напоўнiць прыемным водарам увесь сад. Прычым пах узмацняецца ўвечары цi перад дажджом. Рэзяда не пераносiць сырасцi i застою вады, дрэнна вытрымлiвае перасадку, таму лепш сеяць прама ў грунт, холаду не баiцца. Вядома ж, гэта не ўсе летнiкi. Аб усiх адразу не раскажаш. Ды i наогул лепш менш ды лепш! Любая раслiна выглядае лепш, калi яна дагледжаная, палiтая, своечасова падкормленая. Няхай усё лета ваш сад цвiце рознакаляровымi яркiмi фарбамi!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добра, калi ў садзе расце шмат кветак. Гэта, напэўна, ружы i пiвонi, флёксы i лiлеi (шматгадовыя раслiны), цюльпаны, нар-цысы (цыбульныя). Яны асаблiв
|
|