POST factum
КАНСТЫТУЦЫЯ I МУЛЬТФIЛЬМЫ
Музей Свабоды iмя Маккормiка правёў апытанне жыхароў Злучаных Штатаў, каб высветлiць, як добра яны ведаюць свабоды, якiмi валодаюць дзякуючы Канстытуцыi. Апытанне паказала, што толькi 28 працэнтаў жыхароў ЗША здольныя назваць больш як адну канстытуцыйную свабоду. Для параўнання: 52 працэнты могуць без цяжкасцяў пералiчыць iмёны двух i больш персанажаў папулярнага мультфiльма «Сiмпсаны» (мультфiльм выйшаў на экраны ў 1990 годзе i лiчыцца адной з самых папулярных мультсерый у гiсторыi тэлебачання). Дык вось, 22 працэнты апытаных амерыканцаў змаглi пералiчыць iмёны ўсiх членаў сям’i Сiмпсанаў (iх пяць: Гамер, Мардж, Барт, Лiза i Мэгi) i толькi 0,1 працэнта (адна дзесятая працэнта!) здольныя назваць пяць асноўных свабод, гарантаваных Першай папраўкай да Канстытуцыi ЗША (свабода слова, друку, рэлiгiй, сходаў i петыцый да ўрада). Высветлiлiся i iншыя цiкавыя факты. Амерыканцы вельмi прыблiзна ўяўляюць сабе, што ўсё-такi запiсана ў галоўным законе краiны. Напрыклад, кожны пяты жыхар ЗША лiчыць, што Канстытуцыя дае яму права... трымаць хатнiх жывёл, столькi ж перакананы, што Першая папраўка да Канстытуцыi дазваляе яму кiраваць аўтамабiлем (аўтамабiль, дарэчы, быў створаны толькi праз сто гадоў пасля прыняцця гэтай папраўкi). ШЛЮБ... ШКОДНЫ ДЛЯ ЗДАРОЎЯ? Сямейнае жыццё дазваляе мужчынам жыць даўжэй, жыццё ж жанчын яно скарачае больш чым на год. Такiя даныя апублiкавалi брытанскiя вучоныя. Першы фактар, што ўплывае на працягласць жыцця жонкi, — двайная фiзiчная i эмацыянальная нагрузка на рабоце i дома. Як нi дзiўна, але, паводле гэтых жа звестак, на жанчыну таксама дрэнна ўплывае часты сэкс... У прэсе з’явiлася iнфармацыя аб новым апытанні, праведзеным брытанскiмi вучонымi. Яго вынiкi паказваюць, што хоць шлюб дае жанатым мужчынам дадатковыя 1,7 года, ён жа забiрае ў сярэднестатыстычных замужнiх жанчын 1,4 года. Гэтае даследаванне ахапiла больш як 100 тысяч чалавек па ўсёй Еўропе. Жанчыны перажываюць iстотны стрэс, калi адначасова iмкнуцца рабiць кар’еру i займаюцца хатняй гаспадаркай. Паколькі колькасць хатняй работы ў шлюбе толькi павялiчваецца, вучоныя палiчылi гэты «двайны ўдар» ключавым фактарам, якi згубна ўплывае на здароўе i працягласць жыцця замужнiх жанчын у параўнаннi з адзiнокiмi. Даследчая група на чале з прафесарам Стэфанам Фельдэрам з унiверсiтэта Магдэбурга выявiла iншы фактар. Аказваецца, замужнiя жанчыны любяць браць прыклад са сваiх мужоў, асаблiва гэта датычыць шкодных звычак. Напрыклад, адзiнокiх жанчын, якiя не кураць, больш, чым сярод халасцякоў. А паколькі многiя з гэтых жанчын выходзяць замуж за курцоў, гэта прыводзiць да таго, што жанчыны часцей пачынаюць курыць або падвяргаюцца пасiўнаму курэнню. Даследчыкi таксама мяркуюць, што рэгулярны сэкс можа аказваць неспрыяльнае ўздзеянне на працягласць жыцця жанчыны з-за гарманальных змяненняў, у той час як мужчынам ён iдзе на карысць. Папярэднiя даследаваннi паказалi, што ў людзей, якiя ўступаюць у шлюб, большая працягласць жыцця, меншая смяротнасць i лепшы псiхалагiчны стан, чым у тых, у каго няма сям’i. Затое ў незамужнiх жанчын, якiя нiколi не ўступалi ў шлюб, добрае псiхалагiчнае здароўе. У адрозненне ад нежанатых мужчын. Апытанне брытанскiх вучоных даказвае, што грамадзянскi шлюб лепш падыходзiць для душэўнага здароўя мужчын. А жанчыны, аказваецца, становяцца шчаслiвымi толькi ў шлюбе. Аб гэтым паведамiў часопiс Newscientist. НАКЛЕЙКА НА ВЕЛАСIПЕДЗЕ НАРАБIЛА ШУМУ Днямi ва ўнiверсiтэце штата Агайё прыпаркаваны веласiпед з надпiсам «Самаробная бомба» прымусiў палiцыю правесцi сапраўдную спецаперацыю. Высветлiлася, што наклейка азначала ўсяго толькi назву панк-рок групы. Веласiпед з трывожным надпiсам быў выяўлены ў студэнцкiм гарадку ў час заняткаў. Ахоўнiкi правапарадку тут жа ачапiлi ўсю тэрыторыю i выклiкалi спецыялiстаў па абясшкоджванню выбуховых устройстваў. Сапёры, якi прыбылi на месца здарэння, спачатку абстралялi веласiпед з дапамогай моцнага струменю вады, затым разрэзалi веласiпед гiдраўлiчнымi ножнiцамi, якiя звычайна выкарыстоўваюцца для разразан-ня аўтамабiляў, трапiўшых у аварыю. У рэшце рэшт, бомбу так i не знайшлi. Праз нейкi час з’явiўся ўладальнiк веласiпеда, якi i пралiў святло на сiтуацыю: ён растлумачыў, што наклейка зусiм бяскрыўдная i азначае яна ўсяго толькi назву любiмай панк-групы. У вынiку праз некалькi гадзiн ва унiверсiтэце былi адноўлены заняткi, а рэктар звярнуўся да студэнтаў з заклiкам быць у далейшым больш абачлiвымi ў праявах любовi да музычных выканаўцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музей Свабоды iмя Маккормiка правёў апытанне жыхароў Злучаных Штатаў, каб высветлiць, як добра яны ведаюць свабоды, якiмi валодаюць дзякуючы Канстытуц |
|