21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяльцам не варта пачынаць новыя справы, а Дзевам давядзецца ўсё ўзяць пад кантроль

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Не спяшайцеся! Памылковыя меркаваннi, нелагiчнае выстройванне прыярытэтаў, унутранае бурленне — усё гэта створыць дадатковыя цяжкасцi ў зносiнах, рабоце, адносiнах з блiзкiмi. Усе крызiсныя сiтуацыi пасланы вам для мабiлiзацыi сiл i змяненняў, якiя даўно наспелi. Хутка Сонца будзе ў вашым знаку — яго варта сустрэць з iншымi поглядамi на сябе, акружэнне i асаблiва асабiстае жыццё. Вырашаюцца фiнансавыя праблемы. Шлюб у гэтыя днi браць не варта, таксама як i падаваць заяву ў ЗАГС.

ЦЯЛЕЦ. Лёгка згубiць пачуццё рэчаiснасцi, калi вы жадаеце большага, чым можаце стварыць. Не пачынайце новых спраў — час заканчваць старыя праекты, выпраўляць памылкi, дапрацоўваць. Могуць даходзiць непрыемныя чуткi, iнтрыгi. Адчуеце «крызiс жанру» ў прафесiйнай дзейнасцi — вас перастане задавальняць тое, што робiце зараз. Не расслабляйцеся з кiраўнiкамi-жанчынамi! Пакупкi могуць мець скрыты дэфект, таму ўважлiва ўсё правярайце.

БЛIЗНЯТЫ. Хочацца пражыць гэты час спакойна, без мiтуснi i стрэсаў, але схавацца не ўдасца. Давядзецца ўважлiва прадумваць рабочыя планы, рабiць руцiнную работу. Будзеце пазбягаць размоў, якiя датычацца асабiстага жыцця, а чужыя просьбы могуць абцяжарваць. Уменне пры з’яўленнi чарговай iдэi забыць пра трывогi цi дрэннае самаадчуванне, рухацца насустрач ажыццяўленню жаданняў дазволiць захоўваць баявы дух i падтрымлiваць сiлы. Не перажывайце, калi вашы асабiстыя планы будуць зменьвацца з-за iншых — усё да лепшага.

РАК. Каб не ўшчамiць свае прафесiйныя iнтарэсы, не «вылазце». Рабiце, што належыць, а свае пажаданнi, прапановы прыберажыце да лепшых часоў. Развiтая iнтуiцыя, правiльныя прадчуваннi дазволяць творча падыходзiць да ўсiх сiтуацый, вырашаць праблемы на рабоце i ў зносiнах. Да вашага меркавання прыслухоўваюцца, а ўменне правiльна распарадзiцца iнфармацыяй значна ўмацуе рэпутацыю. Хатнiя жывёлы дапамагаюць хутка аднавiць душэўную раўнавагу, сiлы. У юных Ракаў ёсць рызыка сфармiраваць шкодныя звычкi, на кагосьцi зазлавацца цi адчуць сябе непрызнаным генiем.

ЛЕЎ. Горш за ўсё штучна прыспешваць падзеi цi жыць прадчуваннямi. Не расходуйце сiлы i эмоцыi дарэмна, няхай усё iдзе сваiм парадкам. Неспрыяльны час для афармлення фiнансавых здзелак, у тым лiку крэдытаў, набыцця бытавой тэхнiкi, аўтамабiля. Патрабуецца ўвага пры рабоце з дакументамi, афармленнi даведак i пры iх атрыманнi — магчыма блытанiна, няправiльнае запаўненне. Асабiстыя сувязi праходзяць выпрабаваннi на трываласць. Спантаннасць блiзкiх, немагчымасць дакладна дамовiцца цi прыйсцi да адзiнага меркавання могуць прывесцi да адчаю.

ДЗЕВА. Давядзецца кантраляваць усё — ад бытавых дробязяў да выканання прафесiйных абавязкаў. У той жа час нельга ўсё на сябе ўзвальваць — шукайце залатую сярэдзiну. Заклiк «улада любой цаной» не для вас, асаблiва ў гэтыя днi. Не варта паказваць свой нораў, гонар — трымайце сябе ў руках. Рэпутацыя справа тонкая: адзiн раз «упаў» — будуць помнiць доўга. Цяжка захаваць баланс памiж расходамi i даходамi.

ШАЛI. Настрой мяняецца, як ветранiк пад подыхам ветру. Цяжка заўсёды быць чалавекам дыпламатычным, якi ўсё разумее — вы ўсё ж пакажыце зубы, калi хтосьцi ў чымсьцi яшчэ не разабраўся. Калi справы пойдуць не так, нецярпенне прымусiць нервавацца, а ў вынiку — будзеце рабiць памылкi. Ды i здароўя ад гэтага не прыбавiцца. Многаму навучыцеся, бо патрэбнасць у ведах i жаданне вучыцца новаму ўзрастаюць. Вас могуць паклiкаць у госцi, запрасiць наведаць цiкавыя лекцыi, культурныя мерапрыемствы. Будзеце скрывацца ад кагосьцi са знаёмых.

СКАРПIЁН. Будзеце кагосьцi цягнуць за сабой, але набярыцеся цярпення: чалавек павiнен выспець да сiтуацый выбару, якiя яму прапаноўваюцца. Жывасць у зносiнах i эрудыцыя прыцягнуць увагу патрэбнага вам чалавека, вы пакiнеце пра сябе прыемнае ўражанне. Некаторыя планы могуць быць парушаны з-за нецярплiвасцi i ляноты. Умацоўвайце аўтарытэт, бо ў хуткай будучынi можа пайсцi гаворка аб павелiчэннi зарплаты, атрыманнi новай пасады. Увагi родным удзяляйце роўна столькi, каб не было ў чым сябе папракнуць.

СТРАЛЕЦ. Можаце адчуць недахоп творчай рэалiзацыi, застой у справах, сумбурны стан душы (асаблiва калi ёсць у чым сябе папракнуць). Усе мы «разумныя потым», таму прыняць рэчаiснасць — крок да вызвалення. Вам неабходна з кiмсьцi пагаварыць, паспавядацца. Абмяжуйце кола зносiн, прысвяцiце сябе неадкладным справам, не адштурхоўвайце людзей, якiя вас любяць. Знайдзiце духоўнае вучэнне, прачытайце кнiгі, якiя дапамогуць знайсцi адказы. Нечаканы падарунак, навiна падымуць настрой.

КАЗЯРОГ. Больш ахвотна станеце займацца асабiстымi планамi, чым працай. Каб не было крыўдаў i вам не паказалi ваша месца, старайцеся, дапамагаючы iншым, адчуць момант, калi вам не варта «жыць» за iншага. Нетрадыцыйныя погляды, уменне своечасова i дакладна выказаць сваё меркаванне будуць каштоўнымi ў зносiнах, у справах. Чужыя напрацоўкi, поспехi, погляды, веды створаць фундамент для вашых асабiстых арыгiнальных рашэнняў. Абставiны прымусяць прыняць чыйсьцi бок, але пры гэтым павiнны быць «i ваўкi сытыя, i козы цэлыя».

ВАДАЛЕЙ. Свае парывы давядзецца стрымлiваць, больш улiчваючы меркаванне iншых, але ў патрэбны момант станеце лiдарам, арганiзоўваючы ўсiх i ўсё. Новыя веды, новаўвядзеннi ў рабоце будуць бударажыць i натхняць. Выкарыстоўвайце iнтуiцыю разам з аналiзам i разлiкам — большага даб’ецеся, чым абапiраючыся на штосьцi адно. Жаданне знешняга пераўтварэння не павiнна застацца на ўзроўнi iдэi. Вырашылi змянiцца — дзейнiчайце! Час удалы для паляпшэння здароўя, пачатку працэдур, паўтарэння курсу лячэння.

РЫБЫ. Пераацэнка каштоўнасцяў дазволiць вырашыць даўнiя праблемы, уключыцца ва ўмовы жыцця, якiя змянiлiся. Будзеце iмкнуцца да новых ведаў, iншаму колу зносiн, з’явяцца новыя знаёмыя. Згуртаванасць з сям’ёй вельмi важная для вас, але не кладзiце свае перажываннi i апаскi псiхалагiчным цяжарам на iншых. Кожнаму адведзена свая мера памылак i вопыту, якую ён павiнен прайсцi самастойна. У прадстаўнiкоў творчых прафесiй адкрыецца другое дыханне. Не заўсёды будзе зразумела, чаго хоча ад вас кiраўнiцтва.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика