«Другое» жыццё Слабадана Мiлошавiча
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
Погляд Нечаканую навiну аб заўчаснай i загадкавай смерцi ў турэмнай камеры экс-прэзiдэнта Югаславii Слабадана Мiлошавiча можна параўнаць з iнфармацыйнай хваляй цунамi, якая пракацiлася па ўсiх кантынентах. Яе разбуральны эфект вiдавочны: развалiлася з лiквiдацыяй (цi самалiквiдацыяй?) галоўнага абвiнавачванага, бадай, самая гучная справа на еўрапейскiм кантыненце. Дзейнасць Мiжнароднага трыбунала для былой Югаславii скампраметавана ў вачах сусветнай супольнасцi, нягледзячы на аператыўную заяву яго прадстаўнiка аб тым, што трыбунал не нясе адказнасцi за смерць С. Мiлошавiча.Моцна пацярпеў старанна намаляваны яго працiўнiкамi i нядобразычлiўцамi вобраз жорсткага дыктатара, тырана, узурпатара. Як вядома, былому кiраўнiку былой Югаславii былi прад’яўлены надзвычай цяжкiя абвiнавачваннi па 66 пунктах у ваенных злачынствах i злачынствах супраць чалавечнасцi ў гады кровапралiтных канфлiктаў на Балканах. Для прыхiльнiкаў былога лiдара сербаў з яго смерцю за кратамi з’явiлiся дадатковыя аргументы ў спрэчках аб невiнаватасцi С. Мiлошавiча. Па-першае, суд не вынес канчатковага прыгавору. Па-другое, у спланаваную смерць (не абавязкова праз атручванне), магчыма, верагодна шляхам няправiльнага лячэння цi наўмыснага садзейнiчання развiццю цяжкай хваробы паверылi ўжо мiльёны людзей. Тым больш што тыдзень таму ў той жа турме заўчасна памёр зусiм не стары паплечнiк С. Мiлошавiча па барацьбе за свабоду сербаў М. Бабiч. Лепшыя паталагаанатамы Нiдэрландскага iнстытута судовай экспертызы ў прысутнасцi сербскiх i расiйскага спецыялiстаў правялi ўскрыццё цела экс-прэзiдэнта, вядзецца таксiлагiчная экспертыза. I што б яна нi паказала, якая б нi была названа афiцыйная прычына смерцi, на постсавецкай прасторы i ў краiнах Усходняй Еўропы многiя мiльёны людзей усё ж будуць бачыць вiнаватымi ў смерцi С. Мiлошавiча ЗША i iх саюзнiкаў, тых, хто ў свой час разбамбiлi Югаславiю. У нядзелю галоўны пракурор трыбунала па справе С. Мiлошавiча Карла дэль Понта правяла прэс-канферэнцыю ў Гаазе. Паказальным у многiм быў яе адказ на пытанне: цi не шкадуе яна з нагоды таго, што не выпусцiлi С. Мiлошавiча на лячэнне ў Расiю, аб чым ён неаднойчы прасiў. «Жалезная лэдзi» заходнееўрапейскага правасуддзя нават i не паспрабавала больш-менш дыпламатычна адказаць, а заявiла на ўвесь свет з палiцэйскай праматой: калi i шкадуе, то толькi аб тым, што суд над С. Мiлошавiчам не быў даведзены да канца. А што датычыць яго лячэння, то ён атрымлiваў усю неабходную медыцынскую дапамогу ў турме. Упэўнены, такая пазiцыя галоўнага пракурора i па сумяшчальнiцтву галоўнага ворага С. Мiлошавiча толькi надасць яму аўтарытэту i папулярнасцi як загiнуўшаму барацьбiту за правы сербаў. Ён пайшоў з гэтага жыцця нескароным i неасуджаным. Ён ахвяра пэўных цёмных i ўплывовых сiл, так думаюць сёння многiя. Для С. Мiлошавiча пачынаецца новае жыццё, у якiм яго iмя будзе атаясамлiвацца з непахiснасцю перад ворагамi. У С. Мiлошавiча з’явяцца тысячы адвакатаў-добраахвотнiкаў, якiя будуць настойлiва аспрэчваць абвiнавачваннi Гаагскага трыбунала. I хто ведае, можа К. дэль Понта яшчэ не раз пашкадуе, што ў свой час не адпусцiлi С. Мiлошавiча ў Маскву на лячэнне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нечаканую навiну аб заўчаснай i загадкавай смерцi ў турэмнай камеры экс-прэзiдэнта Югаславii Слабадана Мiлошавiча можна параўнаць з iнфармацыйнай хвал |
|