21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Еўропа i ЗША вызначылi пераможцу яшчэ да галасавання»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад такой назвай аўтарытэтная брытанская газета «The Guardian» надрукавала артыкул, аўтар якога Джонатан Сцiл лiчыць, што прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка не толькi задавальняе самiх беларусаў, але ў многiм падвяргаецца абсалютна неабгрунтаванай крытыцы з боку ЕС i ЗША.

«Цi можаце вы ўявiць, што еўрапейскi лiдар, пры якiм рэальныя прыбыткi насельнiцтва растуць ужо некалькi гадоў запар, i за апошнi год выраслi на 24 працэнты, пацярпеў паражэнне на выбарах? Пры гэтым ён яшчэ скарацiў ПДВ, утаймаваў iнфляцыю, за сем гадоў удвая скарацiў колькасць грамадзян, якiя жывуць за рысай беднасцi, i пазбегнуў сацыяльных выбухаў з дапамогай самага справядлiвага ў рэгiёне размеркавання прыбыткаў?», — задаўся пытаннем журналiст. I сам жа адмоўна адказаў на яго.

На думку аўтара, у той час як Расiя не ўмешваецца ў прэзiдэнцкую кампанiю ў Беларусi, Еўропа i ЗША «ўлiваюць у яе грошы». «Вядзецца каласальная кампанiя ўмяшальнiцтва ў беларускiя выбары з боку замежных урадаў — кампанiя нават больш сумнiўная, чым тая, што была ва Украiне ў 2004 годзе», — лiчыць Сцiл. Джонатан Сцiл у 1996 годзе быў назiральнiкам на канстытуцыйным рэферэндуме ў Беларусi ад Еўрапейскага iнстытута СМI. Са сваiх размоў з жыхарамi нашай краiны ён зрабiў выснову, што iх меркаванне адрознiваецца ад той «аднабаковай карцiны, якую з нарастаючым iрвеннем малююць заходнiя ўрады i СМI».

ВЫБАРЫ АБЫДУЦЦА УКРАIНЕ Ў $ 10 МЛРД

Маючыя адбыцца парламенцкiя выбары ва Украiне стануць самымi дарагiмi ва ўкраiнскай гiсторыi. Дзелавое выданне «ИнвестГазета» сцвярджае, што выдаткаваная на перадвыбарную кампанiю сума складзе «дзве «Крыварожсталi».

Пытанне перамогi на выбарах для многiх палiтыкаў i прадпрымальнiкаў стала раўназначным праблеме палiтычнага выжывання. Кiраўнiк уплывовай украiнскай грамадскай арганiзацыi «Камiтэт выбаршчыкаў Украiны» Iгар Папоў яшчэ некалькi месяцаў таму заяўляў, што ва Украiне пачаўся «беспрэцэдэнтны гандаль месцамi ў партыйных спiсах». «Да кiраўнiкоў партый едуць «ганцы» з рэгiёнаў з чамаданамi грошай», — сказаў Папоў. Паводле яго слоў, ужо мiнулай восенню абмеркаванне неафiцыйнай цаны прахаднога месца ў спiсе партый i блокаў пачыналася з сумы ў 2 мiльёны долараў. Iльвiная доля ценявых грошай усё ж прайшла праз партыйныя касы. Гэта адбiлася на кошце палiтычнай вонкавай i тэлерэкламы, якая ў параўнаннi з мiнулымi прэзiдэнцкiмi выбарамi падаражэла больш як удвая. Але эксперты папярэджваюць, што «залаты дождж» у краiне скончыцца адразу пасля выбараў. Кiраўнiк савета Нацбанка Украiны Валерый Геец нават заявiў аб наблiжэннi фiнансавага крызiсу, выклiканага перадвыбарнай дэстабiлiзацыяй i фiнансава неапраўданай сацыяльнай актыўнасцю ўрада.

ЛЯЛЬКА НАВУЧЫЛА... МАЦЮКАЦЦА

На дзень нараджэння чатырохгадовай Алiсii Белс бацькi падарылi ляльку Розi, якая ўмее спяваць, вытворчасцi кампанii Character Options.

Якiм жа было здзiўленне дарослых, калi дзяўчынка, пагуляўшы з лялькай, пачала спяваць вядомую дзiцячую песню, замяняючы некаторыя словы на грубую лаянку. Высветлiлася, што фрывольныя выразы Алiсiя засвоiла «пад кiраўнiцтвам» спяваючай Розi. Прычыны iнцыдэнта высвятляюцца. Усяго ў Вялiкабрытанii было прададзена 300 тысяч такiх лялек. Прадстаўнiкi кампанii заявiлi, што гатовыя вярнуць грошы ўсiм клiентам, у якiх узнiклi падобныя праблемы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такой назвай аўтарытэтная брытанская газета «The Guardian» надрукавала артыкул, аўтар якога Джонатан Сцiл лiчыць, што прэзiдэнт Беларусi Аляксандр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика