21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэмневае «здароўе» ў хатнiх умовах

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Цi магчыма ў гарадской кватэры атрымаць крэмневую ваду? Чула, што менавiта гэты, здавалася б, просты напой валодае карыснымi ўласцiвасцямi, а яшчэ, кажуць, дапамагае ад алергii...

Аляксандра ЗIНЧАНКА, г. Мiнск.

Аб карысных уласцiвасцях крэменю жыхары нашай планеты ведаюць многiя тысячы гадоў. Лекар старажытнасцi Парацэльс першым сiстэматызаваў гаючыя ўласцiвасцi гэтага каменя. З дапамогай крэменю ён лячыў апёкi i глыбокiя шрамы, захворваннi нырак i мачавога пузыра, затрымку мочааддзялення i нават нервовыя расстройствы. Большасць яго рацэптаў выкарыстоўваюць i сёння.

У Беларусi крэмень распаўсюджаны даволi шырока. Паводле iнфармацыi кандыдата геолага-мiнералагiчных навук вядучага навуковага супрацоўнiка БелНДГРI Р. Станкевiча, менавiта чорны крэмень мелавых пародаў уяўляе найбольшую цiкавасць для лекавых мэтаў. Паходжанне яго бiягеннае, за кошт шкiлетаў крэмнiевых арганiзмаў, якiя пераўтварылiся ў мiнеральныя структуры крэмнезема. У крэменi захавалася вялiкая колькасць бiялагiчна актыўных матрыц з генетычнай памяццю арганiзмаў, якiя жылi мiльёны гадоў таму. З чорнага крэменю перадаюцца ў ваду гомеапатычныя дозы злучэнняў двухвокiсаў крэменю з вадой, пры гэтым згараюцца ўмовы, неабходныя для аднаўлення сiстэмы жыццезабеспячэння. Арганiчныя рэшткi ў крэмені з’яўляюцца унiкальнымi бiякаталiзатарамi, якiя могуць пераўтвараць энергiю святла, i ў дзесяткi разоў паскораць акiсляльна-аднаўленчыя рэакцыi ў водных растворах нашага цела. Водныя растворы, якiя ўзнiкаюць вакол крэменю, маюць велiзарную ролю ў развiццi ўсяго жывога i жыватворна ўплываюць на арганiзм. Настоеная на кавалках крэменю вада робiцца бiялагiчна актыўнай, з нейтральнай рэакцыяй, падобнай на плазму крывi i мiжклетачную вадкасць. Крэмневая вада мае смак i свежасць крынiчнай вады з крэмневых парод, чысцiню i структуру талай вады i бактэрыцыдныя ўласцiвасцi «сярэбранай» вады.

Цуда-каменьчык бывае цёмна-шэрага колеру (такi крэмень утрымлiвае ў сабе магнiй) i чырванаватага (там прысутнiчае жалеза). Для лячэбных мэтаў неабходна скарыстоўваць чорны, або цёмна-шэры, цi чырвоны ў спалучэннi з чорным.

Крэмневая лячэбная вада ў хатнiх умовах гатуецца наступным чынам: некалькi каменьчыкаў (чорнага цi цёмнага колеру) пакласцi ў трохлiтровы слоiк з адстоянай сырой або халоднай гатаванай вадой на 7 сутак.

Крэмень можна выкарыстоўваць не толькi для лекавых мэтаў. Ужо праз двое-трое сутак актывiзаванай крэменем вадой (АКВ) можна ўмывацца i проста спаталяць смагу. Што датычыцца алергii, то менавiта ад гэтай навалы з дапамогай крэмневай вады аднавiла сабе iмунную сiстэму мая родная цётка. Больш за 20 гадоў таму яна пераехала жыць у сталiцу, у Заводскi раён, дзе вада была не лепшай якасцi. Ад той штучнай вады «злавiла» мая цётка алергiю. Нiякiя лекi не дапамагалi, а крэмневая вада выратавала.

Самыя масавыя залежы чорнага i шэрага крэменю, паводле сцвярджэння прафесара Альберта Багдасарава, iснуюць у Беларусi ў раёне Навагрудскага i Мiнскага ўзвышшаў i ўмелавых кар’ерах Брэстчыны. Згодна з iнфармацыяй навукоўца, даследаваннi ўзораў мернага i цёмна-шэрага апалахальцэданавага крэменю з кар’ераў Руба, Гралева, Бярозы, Кабакi i iнш., акрамя галоўнага элемента — крэмнiю, паказалi наяўнасць калiю, кальцыю, алюмiнiю, тытану, медзi i цынку. Разам з тым, больш маладыя па ўзросту залежы крэменю Брэстчыны, якiя выкарыстоўвалiся для актывiзацыi вады, утрымлiваюць больш кальцыю i менш жалеза, чым iншыя залежы крэменю дзевонскага ўзросту.

Упамiнаннi аб крэменi сустракаюцца ў Бiблii i шматлiкiх лекавых трактатах старажытнасцi. На Беларусi людзi да гэтага часу кiдаюць крэмень у свае калодзежы. На крэмневай вадзе вырасла не адно пакаленне нашых продкаў. Калi ўзяць любы гiстарычны перыяд, то мы не адшукаем у Беларусi эпiдэмiй воспы, чумы, халеры, тыфу i iнфекцыйнага гепатыту, якiя касiлi дзесяткi i сотнi мiльёнаў людзей у суседнiх рэгiёнах i краiнах. Спецыялiсты лiчаць, што ў тыя часы нам дапамагала актывiзаваная крэменем вада. У рэках i азёрах, у блiзпавярховых горных пародах тады было шмат крэменю.

Сёння ў Беларусi iснуе даволi шмат людзей, якiя амаль усё ведаюць пра гэты цуда-каменьчык i актыўна выкарыстоўваюць яго для сваiх патрэб. Асобныя дачнiкi палiваюць такой вадой расаду памiдораў, якiя пры гэтым лепш растуць i не хварэюць «чорнай ножкай». Лiчыцца, што карысна апрацоўваць крэмневай вадой насенне перад пасевам. Вынiкi ўражваюць: з’яўляюцца амаль 100-працэнтныя ўсходы, да якiх не чапляюцца грыбковыя захворваннi. Паспяхова выкарыстоўваецца крэмень i пры кансерваваннi. Мае бацькi ў Ляхавiчах, а таксама i я, кладзём кавалачкi крэменю пры засолцы агуркоў, каб апошнiя не перакiсалi. Дома, калi я прыношу жывыя кветкi, то жонка ў вазу з вадой абавязкова пакладзе невялiкi кавалачак крэменю. Тады кветкi стаяць свежымi некалькi тыдняў.

P.S. У нашым рэдакцыйным кабiнеце слоiк з актывiзаванай крэменем вадой стаiць ужо трэцi месяц. Зараз наш з калегам начальнiк усё часцей заходзiць да нас з кубачкам, каб паспытаць «жывой» вады.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi магчыма ў гарадской кватэры атрымаць крэмневую ваду? Чула, што менавiта гэты, здавалася б, просты напой валодае карыснымi ўласцiвасцямi, а яшчэ, ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика