Рух мацi дапамагае дзiцяцiIнфарм-укол Нямецкiя вучоныя мяркуюць, што фiзiчная актыўнасць мацi карысная для развiцця мозгу будучага дзiцяцi. Эксперымент, якi гэта пацвярджае, быў праведзены пакуль на мышах, i таму даследчыкi падкрэслiваюць, што вынiкi эксперыментаў на жывёлах нельга поўнасцю прымяняць да людзей.Аднак у любым выпадку вядома: актыўнасць — асноўнае паняцце ва ўсiм, што датычыць развiцця i здароўя мозгу. Актыўныя менш пакутуюць нават ад хвароб Альцгеймера i Паркiнсона. У крывi мышэй, народжаных фiзiчна актыўнымi самкамi, было павышана ўтрыманне фактара росту. Вядома, што ён iграе важную ролю ў развiццi нервовых клетак. ЯГАДЗIЧНЫЯ ПРАКТЫКАВАННI Спецыялiсты па фiтнесу з American Council on Exercise правялi спецыяльнае даследаванне, каб высветлiць, якiя практыкаваннi лепш за ўсё падыходзяць для трэнiроўкi ягадзiчных мышцаў. Эфектыўнасць розных практыкаванняў правяралi з дапамогай электрамiяграфii. Аказваецца, самыя эфектыўныя практыкаваннi для ягадзiц — звычайныя паўпрысяданнi. Ягадзiчныя мышцы працуюць досыць добра i падчас выканання выпадаў, пад’ёмаў на ступеньку, пад’ёмаў сцягна са становiшча з апорай на рукi i каленi. Гэтыя практыкаваннi можна выконваць дома. ВЫПАДЫ. Вазьмiце гантэлi ў абедзьве рукi. Станьце прама. Зрабiце крок наперад правай нагой. Не нахiляйцеся, спiна павiнна заставацца прамой. Сагнiце левую нагу ў калене, сачыце за тым, каб пярэдняя ступня была прыцiснута да полу, а калена знаходзiлася непасрэдна над ступнёй. Вярнiцеся ў зыходнае становiшча. Паўтарыце 8—12 разоў. Змянiце нагу. ПАД’ЁМ НА СТУПЕНЬКУ. Станьце перад ступенькай цi скрыняй (вышыня не менш за 40 см). Вазьмiце гантэлi. Пастаўце левую нагу на ступеньку, перанясiце на яе вагу цела. Паўтарыце 8—12 разоў. Змянiце нагу. ПАД’ЁМ СЦЯГНА. Станьце так, каб абапiрацца на каленi i далонi. Паднiмiце нагу, сагнутую ў калене на 90 градусаў — так, каб сцягно склала адну лiнiю з тулавам. Паўтарыце 8—12 разоў. Змянiце нагу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкiя вучоныя мяркуюць, што фiзiчная актыўнасць мацi карысная для развiцця мозгу будучага дзiцяцi |
|