У Бялынiцкiм раёне адзначылi адразу два наваселлi
Iлона Iванова
Добрыя навiны У раённым цэнтры пасля капiтальнага рамонту адчынiўся ЗАГС. Рэканструкцыю старога будынка ў самым цэнтры Бялынiчаў рабiлi некалькi месяцаў, грошы выдаткаваў раённы бюджэт. Цяпер акрамя залы для рэгiстрацыi шлюбаў тут зрабiлi асобныя пакоi для маладых.У першую суботу пасля адкрыцця ў прыгожа адрамантаваным будынку ЗАГСа зарэгiстравалi шлюб пяць пар. Першай з iх, Вользе i Андрэю Кучарэнкам, старшыня Бялынiцкага райвыканкама Аляксандр Iльянаў падарыў тэлевiзар, а iншым маладым — сервiзы. А непадалёк ад Бялынiчаў, паблiзу вёскi Ослiўка адчынiлася для наведвальнiкаў зона адпачынку «Глухарыны ток». Раней там быў толькi невялiкi домiк, куды прыязджалi паляўнiчыя з замежжа. Цяпер жа тут пабудавана цэлая турыстычная база: акрамя домiкаў з усiмi выгодамi, там ёсць крама, лазня, бiльярд, альтанкi i сцэна для выступленняў. «Глухарыны ток» прымае наведвальнiкаў не толькi ў цёплы час года, але i зiмой. Усе домiкi абсталяваны камiнамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым цэнтры пасля капiтальнага рамонту адчынiўся ЗАГС. Рэканструкцыю старога будынка ў самым цэнтры Бялынiчаў рабiлi некалькi месяцаў, грошы выда
|
|