Беларусы iдуць у банкi
Iгар ГРЫШЫН
Жадаючы захаваць i памножыць свой капiтал, многiя жыхары рэспублiкi па-ранейшаму аддаюць перавагу ўкладам у беларускiх банках, адзначаюць спецыялiсты.
Паводле слоў прэс-сакратара Нацбанка Мiхаiла Журавовiча, сёння банкi актыўна ўдасканальваюць сiстэму прыцягнення свабодных сродкаў грамадзян, што, зразумела, не застаецца па-за ўвагай беларусаў. Так, напрыклад, людзям прапануюцца новыя вiды ўкладаў з павелiчэннем гадавой працэнтнай стаўкi пры працяглых тэрмiнах размяшчэння дэпазiтаў. У вынiку, паводле апошнiх даных, у студзенi-лютым уклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце павялiчылiся больш як на 272 мiльярды рублёў, або на 7,4 працэнта, а дэпазiты ў замежнай валюце за гэты перыяд узраслi на 32,8 мiльёна долараў ЗША, або на 3,8 працэнта. Такiм чынам, на пачатак сакавiка ўклады беларусаў у нацыянальнай валюце дасягнулi звыш 3,9 трыльёна рублёў, а ў замежнай — 897 мiльёнаў долараў ЗША. А наогул прагназуецца, што сёлета прырост дэпазiтаў грамадзян складзе прыблiзна 1,5—1,9 трыльёна рублёў, або 29—34 працэнты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жадаючы захаваць i памножыць свой капiтал, многiя жыхары рэспублiкi па-ранейшаму аддаюць перавагу ўкладам у беларускiх банках, адзначаюць спецыялiсты
|
|