21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парушэннi на маршрутным транспарце

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Бяспека руху

Падраздзяленнi ДАI правялi комплекс мерапрыемстваў па прафiлактыцы i папярэджванню здарэнняў з удзелам маршрутных транспартных сродкаў.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi ДАI Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi, «даiшнiкi» сумесна з прадстаўнiкамi транспартнай i па- датковай iнспекцый правялi шэраг рэйдаў. Падчас гэтых «маршрутных праверак» было выяўлена 1611 парушэнняў Правiлаў дарожнага руху. Найчасцей вадзiцелi маршрутных транспартных сродкаў не падпарадкоўвалiся сiгналам рэгулявання дарожнага руху, не выконвалi патрабаваннi дарожных знакаў i разметкi, парушалi правiлы праезду перакрыжаванняў. Падчас рэйдаў было зафiксавана 750 падобных выпадкаў. Таксама выяўлена 13 фактаў кiравання маршрутнымi транспартнымi сродкамi ў нецвярозым стане, а 7 вадзiцеляў не мелi пры сабе пасведчанняў i дакументаў на аўтобусы.

Увогуле, так бы мовiць, прававая культура перавозчыкаў пасажыраў не вельмi высокая. Напрыклад, у 24 перавозчыкаў на момант праверкi адсутнiчалi лiцэнзii, у 26 вадзiцеляў не было адзнакi аб праходжаннi медагляду, у 51 — не было пуцявога лiста, у 23 транспартных сродкаў не было адзнакi аб праверцы тэхнiчнага стану. А нярэдка на маршрут выязджалi i няспраўныя машыны. Толькi ў Мiнску па выяўленых парушэннях была забаронена эксплуатацыя 150 адзiнак маршрутнага транспарту.

У Дзяржаўтаiнспекцыi запэўнiлi, што кантроль за работай маршрутнага транспарту ўсiх формаў уласнасцi будзе праводзiцца пастаянна, а да парушальнiкаў будуць прымяняцца самыя жорсткiя меры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падраздзяленнi ДАI правялi комплекс мерапрыемстваў па прафiлактыцы i папярэджванню здарэнняў з удзелам маршрутных транспартных сродкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика