21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Хачу бачыць больш беларускамоўных кнiг...»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

А на мой погляд...

Якiя кнiгi чытаюць жыхары Беларусi?

Летась палiграфiчнымi прадпрыемствамi Беларусi было выдадзена каля 11 тыс. найменняў кнiжнай прадукцыi агульным тыражом 40 млн экзэмпляраў. На аднаго жыхара краiны прыходзiлася прыкладна па чатыры выдадзеныя кнiгi i брашуры. Праўда, не ўся прадукцыя заставалася ў нашай краiне, бо значная частка выдадзенай прадукцыi — гэта заказы расiйскiх выдавецтваў для расiйскага рынку...

Якiя кнiгi летась набывалi беларусы? Цi ёсць выданнi, аб якiх яны мараць, але па нейкiх прычынах не могуць набыць? Якую лiтаратуру яны хацелi б зняць з палiц беларускiх кнiгарняў, а якой хацелi б бачыць значна больш? Гэтыя пытаннi карэспандэнт «Звязды» задаваў сваiм суразмоўцам.

Леанiд НЕСЦЯРЧУК, галоўны спецыялiст па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама:

— Летась я набыў каля 55 кнiг i брашур. У асноўным гэта беларускiя i замежныя выданнi па гiсторыi, па краязнаўству. Напрыклад, салiдная кнiга Федарука пра дварцова-паркавае мастацтва Брэстчыны. Цiкаўлюся ўспамiнамi пра Вялiкую Айчынную вайну. Так, набыў кнiгу ўспамiнаў пра вайну Уладзiмiра Калеснiка «Доўг памяцi».

Для мяне каштоўнымi з’яўляюцца ўсе выданнi, прысвечаныя гiсторыi Беларусi, гiсторыi Брэстчыны. Набыў шмат кнiг, выдадзеных у раёнах спецыялiстамi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны... Шмат кнiг я набыў i падчас леташнiх замежных паездак — у Швейцарыi, ЗША i ва Украiне...

Але я не толькi набываю кнiгi, але сам iх пiшу. Летась была перавыдадзена мая кнiга «Палацы, паркi, замкi Берасцейшчыны». Зараз жа я мару, каб хутчэй выйшла мая кнiга пра Тадэвуша Касцюшку. Над гэтай кнiгай я працаваў на працягу дзесяцi гадоў.

Якiх выданняў хачу бачыць больш у нашых кнiгарнях? Беларускамоўных кнiг, у першую чаргу краязнаўчай лiтаратуры. Хочацца бачыць больш грунтоўных прац, якiя б глыбей даследавалi гiсторыю нашай краiны.

Лiдзiя ЯРМОШЫНА, старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў:

— Я не маю нейкiх праблем з пошукам кнiг. А што датычыцца кнiг, якiя я набыла летась, то гэта некалькi мастацкiх твораў. Напрыклад, кнiгi Дэна Брауна, сярод якiх — «Код да Вiнчы» i «Лiчбавая крэпасць». Таксама набыла кнiгу Юрыя Палякова «Грыбны цар». А сёлета мне ўжо не да кнiг...

Думаю, я не маю права гаварыць пра тое, што трэба зняць з палiц беларускiх кнiгарняў. Бо калi нешта стаiць на палiцах, то ў гэтага ёсць свой пакупнiк. Рынак сам рэгулюе гэтае пытанне i не трэба ўмешвацца ў пытаннi рынка. Калi ёсць попыт, то павiнна быць i прапанова.

Анатоль ДРАЗДОЎ, начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi:

— У апошнi год я амаль не набываю кнiг. Справа ў тым, што я цяпер маю кiшэнны камп’ютар i скачваю кнiгi ў Iнтэрнэце, каб чытаць на сваiм камп’ютары. Гэта дало мне магчымасць прачытаць кнiгi, якiя сёння недаступныя ў папяровым варыянце. Гэта i мастацкая, i навукова-даведачная лiтаратура. Апошнiм часам я чытаю цiкавыя кнiгi па гiсторыi. Напрыклад, пра крыжовыя паходы. Гэтых кнiг няма ў продажы, бо яны выдавалiся даўно, iх тыражы прададзеныя i сёння набыць iх немагчыма.

Што датычыцца кнiг на паперы, то пiсьменнiк-фантаст Юрый Брайдар, якi жыве ў Беларусi, падарыў нядаўна мне дзве свае кнiгi, у якiх змешчаны пяць раманаў. Я прачытаў iх з велiзарным задавальненнем. На мой погляд, Юрый Брайдар — адзiн з самых моцных фантастаў на тэрыторыi СНД. А ў Беларусi — самы моцны...

На палiцах беларускiх кнiгарняў я хачу бачыць больш навукова-папулярных кнiг па ўсiх галiнах ведаў (асабiста мяне больш цiкавiць гiсторыя i эканомiка). Зараз выдаецца вельмi мала такiх якасных кнiг. У свой час Расiя выдавала шмат навукова-папулярных кнiг, але, на мой погляд, яны былi невысокага ўзроўню. Яны былi напiсаны ў спешцы, каб проста запоўнiць месца на кнiжным рынку...

Мiкалай ГАЙБА, дырэктар Дома-музея Адама Мiцкевiча ў Навагрудку:

— Самым значным набыткам для мяне летась стаў першы том «Энцыклапедыi Вялiкага княства Лiтоўскага». Хоць гэтая кнiга каштуе вялiкiх грошай, яна вартая таго... Ды i ва ўсiх зацiкаўленых дадзенай тэмай людзей. Дарэчы, мне паступiла прапанова напiсаць артыкулы пра Навагрудак у другi том гэтай энцыклапедыi.

Наогул, часцей за ўсё я звяртаю ўвагу на краязнаўчую лiтаратуру, гiстарычную. I я не магу прыгадаць, што апошнiм часам былi нейкiя кнiгi, якiя я не змог набыць i пра што вельмi шкадаваў бы...

Цяпер такi час, калi кнiгавыдаўцы арыентуюцца на масавую лiтаратуру. Дэтэктыўная лiтаратура, жаночыя раманы... Я да такiх кнiг стаўлюся спакойна. Павiнны быць i такiя кнiгi ў продажы. Магазiны i выдаўцы сёння хочуць атрымаць прыбытак. I фармiраваць густы чытачоў — не толькi iх задача. Таму ў магазiнах няхай будзе розная лiтаратура. Усё цыклiчна. Прыйдзе час — людзi вернуцца да класiкi. Потым зноў цiкавасць да яе знiкне. А потым зноў вернецца...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя кнiгi чытаюць жыхары Беларусi?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика