Уладзiмiр Рушайла наведаў Магiлёў
— Датэрмiновае галасаванне на выбарах прэзiдэнта Беларусi арганiзавана на належным узроўнi, згодна з лiтарай закона, — такую адзнаку даў кiраўнiк мiсii назiральнiкаў ад СНД, старшыня выканаўчага камiтэта — выканаўчы сакратар СНД Уладзiмiр Рушайла пасля свайго вiзiту на Магiлёўшчыну. — Мы наведалi некалькi ўчасткаў для галасавання ў горадзе Магiлёве i сельскiх раёнах, усё паглядзелi i нiякiх заўваг не зрабiлi.
У час сваёй паездкi на Магiлёўшчыну Уладзiмiр Рушайла сустрэўся са старшынёй Магiлёўскага аблвыканкама Барысам Батурам, кiраўнiцтвам абласной выбарчай камiсii, усклаў кветкi ў мемарыяльным комплексе «Буйнiцкае поле», наведаў заасад, прайшоў па пешаходнай Ленiнскай вулiцы ў абласным цэнтры. Ул. кар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Датэрмiновае галасаванне на выбарах прэзiдэнта Беларусi арганiзавана на належным узроўнi, згодна з лiтарай закона, — такую адзнаку даў кiраўнiк мiсi |
|