21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алергiя на вясну

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

У той час, як большасць людзей з нецярплiвасцю чакаюць прыходу вясны, некаторыя не выносяць гэты радасны час года. Бо вясна для iх звязана з патокам слёз, насмаркам, бесперапынным чханнем i дрэнным самаадчуваннем. Усё гэта — алергiя.

Веснавая алергiя часцей за ўсё ўзнiкае ў другой палове красавiка, калi з’яўляецца пылок бярозы, алешыны, дубу, арэшнiку, клёну, ясеню i некаторых кустоў. Усяго каля ста раслiн могуць выклiкаць алергiю. Чым драбнейшы пылок, тым больш ён алергенны. Напрыклад, у хваёвых дрэў пылок буйны, i алергiя на яго сустракаецца вельмi рэдка. Часам прыкметы алергii сустракаюцца за тыдзень да пачатку цвiцення: пылок прыносiць вецер з поўдня.

Веснавая алергiя заканчваецца ў канцы мая, але не ўсе алергiкi могуць расслабiцца. Напрыклад, тым, у каго алергiя на пылок бярозы, не рэкамендуецца есцi чырвоныя яблыкi, сырую моркву, кiвi, персiкi, абрыкосы ўвесь год. А ў каго алергiя на пылок арэшнiка — нельга есцi фундук.

Алергiя можа перадавацца ў спадчыну, але праяўляецца не з нараджэння, а пачынаючы з 7 гадоў. Прычыны веснавой алергii, паводле слоў спецыялiстаў, — у аслабленнi iмуннай сiстэмы, няправiльным харчаваннi i няздольнасцi арганiзма процiстаяць стрэсам.

На веснавую алергiю часцей пакутуюць жыхары буйных гарадоў, а не сельскiх раёнаў, дзе, здавалася б, нашмат больш дрэў i траў. А звязана гэта з неспрыяльнай экалогiяй прамысловых цэнтраў, вялiкай колькасцю таксiчных выкiдаў прадпрыемстваў, высокай запыленасцю паветра.

Клiнiчныя праявы алергii вельмi разнастайныя — пачынаючы ад лёгкага насмарку i заканчваючы цяжкiмi пашкоджаннямi скуры i прыступамi бранхiяльнай астмы. Аднак усё ж часцей за ўсё гэта алергiчны насмарк, рынiт у спалучэннi з алергiчным пашкоджаннем кан’юнктывы вока — кан’юнктывiтам.

20 працэнтаў насельнiцтва часам церпяць ад веснавой алергii, нават не ведаючы аб гэтым. Многiя прымаюць алергiю за ВРЗ цi гастрыт. Прыкметы веснавой алергii падобныя на звычайную прастуду. Таму некаторыя хворыя нават не падазраюць, чаму кожную вясну яны доўга i ўпарта лечацца ад ВРЗ цi грыпу.

Як адрознiць алергiю ад прастуды?

Нягледзячы на тое, што алергiя i прастуда маюць падобныя сiмптомы, iснуюць пэўныя прызнакi, якiя дапамогуць убачыць рознiцу.

Гэта хутчэй за ўсё алергiя, калi:

 няма павышэння тэмпературы;

 слiзiстыя выдзяленнi з носу празрыстыя i вадкiя;

 чханне паўтараецца часта i шматразова;

 прысутнiчае сверб у носе, вушах i горле;

 сiмптомы цягнуцца больш, чым пры прастудзе, якая звычайна праходзiць за 7 дзён;

 насмарк i пякота ў вачах узмацняюцца ў сухое ветранае надвор’е, а ў даждлiвае слабеюць;

 дома вы адчуваеце сябе лепей, чым на вулiцы;

 ранiцай сiмптомы праяўляюцца мацней, чым вечарам.

Калi вы не ўпэўненыя, што ў вас, алергiя цi прастуда, звярнiцеся да доктара, якi можа паставiць дыягназ i прызначыць адпаведнае лячэнне.

Веснавая алергiя толькi на першы погляд выглядае бяспечна. Калi яе не лячыць, яна можа даваць скачкi тэмпературы, выклiкаць гастрыты i iншыя запаленчыя працэсы, аслабляць iмунную сiстэму. А калi iмунiтэт аслаблены, да алергii далучаюцца вiрусныя iнфекцыi, i тады выявiць сапраўдную прычыну захворвання праблематычна.

Дыягнастуецца алергiя, калi вы, зразумела, звярнулiся да спецыялiста, дастаткова лёгка. У першую чаргу гэта падрабязнае высвятленне гiсторыi захворвання. Дакладная сезоннасць з’яўлення клiнiчных сiмптомаў, супадзенне з перыядам пылення тых або iншых раслiн дазваляюць урачу дапусцiць наяўнасць алергii. Наступны этап — пастаноўка скураных алергiчных пробаў (па-за сезонам цвiцення) з алергенамi «падазроных» дрэў i траў або iмуналагiчнае даследаванне крывi пацыента.

У iдэале алергiкам можна было б рэкамендаваць на час найбольш iнтэнсiўнага цвiцення мяняць месца жыхарства. Аднак, як правiла, гэта вельмi праблематычна. Таму варта прымаць усе магчымыя меры па змяншэнню цi ўстараненню сiмптомаў захворвання да i падчас «небяспечнага перыяду».

Лячэнне алергii складаецца з некалькiх этапаў. Першы, цi падрыхтоўчы этап заключаецца ў правядзеннi прафiлактычнай iмунатэрапii. Пры гэтым у арганiзм пацыента ўводзiцца раствор «вiнаватых» алергенаў ва ўзрастаючых канцэнтрацыях. Аднак гэты метад тэрапii патрабуе значнай колькасцi часу — 1—1,5 месяца наведвання спецыяльнага алергалагiчнага кабiнета, пастаяннага ўрачэбнага кантролю. Эфектыўнасць яго прыблiзна 60—75 працэнтаў.

Другi этап — гэта комплекс мерапрыемстваў непасрэдна ў перыяд пылення i цвiцення раслiн. Ён уключае абмежавальныя прафiлактычныя меры: насiць цёмныя акуляры для папярэджання раздражнення вачэй, змясцiць вiльготную марлю на вокны i фрамугi, выкарыстоўваць ачышчальнiкi паветра дома i г.д. Неабходна медыкаментознае сiмптаматычнае лячэнне i, перш за ўсё, прыём антыгiстамiнных i процiзапаленчых прэпаратаў.

Цi можна засцерагчыся ад алергii? Веснавую алергiю нельга вылечыць поўнасцю, можна толькi аблегчыць яе цячэнне, але ў большасцi выпадкаў яна праходзiць з узростам сама. Правiльнае прымяненне процiалергiчных прэпаратаў звычайна садзейнiчае аблягчэнню цi частковаму знiкненню сiмптомаў рынiту, кан’юнктывiту i iншых праяў пылковай алергii. Антыгiстамiнныя сродкi ўстараняюць сверб, чханне, выдзяленне слiзi з носа, пачырваненне i раздражненне. Так, у клiнiчнай алергалагiчнай практыцы шырока выкарыстоўваюцца такiя антыгiстамiнныя прэпараты, як Супрасцiн, Дымедрол, Тавегiл, Кларыцiн i iнш. Аднак пры iх прымяненнi адзначалiся пабочныя рэакцыi: санлiвасць, парушэнне ўвагi i каардынацыi, слабасць, галаўны боль i iнш. Часта моц пабочнага дзеяння перавышае тэрапеўтычны эфект.

Вось некаторыя парады, якiя дапамогуць вам, калi ў вас алергiя.

 Калi пачырванелi i забалелi вочы, прамыйце iх халоднай вадой, зрабiце халодныя прымочкi на твар цi пратрыце твар лёдам.

 Старайцеся радзей бываць на сонцы. Не загарайце, гуляйце ў сырое надвор’е, калi пылок прыбiваецца да зямлi.

 Вясной не карыстайцеся тушшу для веек, ценямi i iншай касметыкай.

 Змянiце рэжым дня. Пiк «вырабу» пылку даводзiцца памiж 5 i 10 гадзiнамi ранiцы. Па магчымасцi плануйце выхад з дома на iншы час сутак.

 Звярайцеся з прагнозамi надвор’я.

 Моцны дождж вымывае пылок з паветра, таму прагулкi пасля дажджу найбольш зручныя.

 Асцерагайцеся сухiх ветраных дзён, калi пылок можа быць асаблiва iнтэнсiўным.

 Карыстайцеся маскай падчас работы ў двары. Маска можа забяспечыць эфектыўны бар’ер памiж пылком i мембранамi слiзiстай абалонкi.

 Душ i змена адзення — добры сродак ад пылку, якi, магчыма, сабраўся ў валасах i тканках, пакуль вы былi на вулiцы.

 Мыйце галаву на ноч. Купайце хатнiх жывёл, якiя часта бываюць на вулiцы. Не сушыце адзенне на свежым паветры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той час, як большасць людзей з нецярплiвасцю чакаюць прыходу вясны, некаторыя не выносяць гэты радасны час года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика