Выкрадальнiкi пацярпелi фiяска
Iгар ГРЫШЫН
Пракуратурай Мiнскай вобласцi па матэрыялах упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Мiнску i Мiнскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да двух крымiнальнiкаў, якiя спрабавалi выкрасцi чалавека.
43- i 39-гадовыя злачынцы былi арыштаваны праваахоўнiкамi па падазрэннi ў спробе выкрасцi сталiчнага жыхара. Дзейнiчаў «дуэт», як устаноўлена, з карыслiвых пабуджэнняў. Яшчэ ў лютым непадалёк ад вёскi Волкавiчы Мiнскага раёна нахабнiкi спрабавалi выкрасцi 48-гадовага мiнчанiна. Дарэчы, апошняму была падрыхтавана незайздросная доля: злачынцы мелi намер расправiцца са сваёй ахвярай. На шчасце, спроба выкрадальнiкаў аказалася няўдалай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Мiнскай вобласцi па матэрыялах упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Мiнску i Мiнскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная спр
|
|