Шматдзетныя сем’i атрымаюць новае жыллё
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У цэнтральным рэгiёне нарошчваюцца тэмпы жыллёвага будаўнiцтва. Летась за кошт усiх крынiц фiнансавання тут было здадзена ў эксплуатацыю 733,9 тысячы квадратных метраў. У гаспадарках узведзены 1884 дамы.
Асаблiвая ўвага ўдзяляецца абароне сацыяльна «слабых» катэгорый насельнiцтва. На Мiншчыне зараз налiчваецца звыш 540 сем’яў, якiя выхоўваюць пяць i больш дзяцей. Прыкладна трэць з iх маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Мяркуючы па ўсiм, сёлета пытанне павiнна быць вырашана. Як адзначыў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч, на працягу гэтага года такiя сем’i атрымаюць новае жыллё на вельмi выгадных умовах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтральным рэгiёне нарошчваюцца тэмпы жыллёвага будаўнiцтва. Летась за кошт усiх крынiц фiнансавання тут было здадзена ў эксплуатацыю 733,9 тысячы
|
|