21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мінская абласная клiнiчная бальнiца выходзiць на сусветны ўзровень

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

За два гады ўсiм жыхарам Мiншчыны, хто стаiць на чарзе, будзе праведзена аперацыя па эндапратэзаванню суставаў. Дзякуючы рэканструкцыi, Мiнская абласная клiнiчная бальнiца мае магчымасць абслугоўваць пацыентаў згодна з сусветнымi стандартамi аховы здароўя. Набытае новае абсталяванне, адрамантаваныя аперацыйныя памяшканнi i палаты для хворых з’яўляюцца лепшым узорам развiцця айчыннай медыцыны.
Значную дапамогу аказаў Мiнскi абласны выканаўчы камiтэт. Паводле слоў першага намеснiка старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiда Крупца, летась на патрэбы медыцыны было выдаткавана амаль чвэрць абласнога бюджэту, тады як у 2000 годзе гэта лiчба склала 20 працэнтаў:

— Бальнiца гэтая — наш твар, цэнтр развiцця медыцыны. Тут праходзяць лячэнне не толькi жыхары вобласцi — прыязджаюць з усёй краiны. Дзякуючы «залатым» рукам медыкаў, iх працы на новым, суперсучасным абсталяваннi, якасць лячэння стала вельмi высокай.

Карэспандэнт газеты наведаў абласную клiнiчную бальнiцу i на ўласныя вочы пабачыў вынiкi мадэрнiзацыi. Напэўна, самае галоўнае — новае аддзяленне гемадыялiзу, або «штучнай ныркi». Iх колькасць па ўсёй краiне невялiкая, а ў абласной клiнiчнай бальнiцы апараты ёсць у рэанiмацыйным пакоi, для часовай дапамогi перад i пасля хiрургiчных аперацый, напрыклад, па трансплантацыi донарскай ныркi. Было набыта i абсталяванне «штучнай ныркi» для падтрымкi пастаяннай жыццядзейнасцi арганiзма чалавека.

— Адзiн сеанс лячэння каштуе каля 450 тысяч рублёў. Сума значная, але зараз мы можам гэта сабе дазволiць, — кажа галоўны саветнiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Генадзь Казлоў. — Пасля аперацыi пацыенту праводзiцца мiнiмум два-тры сеансы тэрапii, у залежнасцi ад стану. У вобласцi каля 60 чалавек маюць патрэбу ў гемадыялiзе. Абласная бальнiца падрыхтаваная да большай, чым раней, колькасцi хворых.

Дзякуючы аблвыканкаму набыты i апарат мультыфiльтрацыi нырак. «Дагэтуль у рэспублiцы была толькi адна такая «машына». I вось з’явiлася другая. Апарат выкарыстоўваюць пры атручэннi, для ачышчэння арганiзма чалавека ад таксiнаў. Дарэчы, каштуе ён велiзарную суму», — зазначае галоўны ўрач установы Юрый Ладуцька.

Раней для правядзення абследаванняў пацыенты звярталiся ў сталiчныя медыцынскiя ўстановы. Зараз праблема знiкла, разам з чэргамi: у клiнiчнай бальнiцы з’явiлася апаратура для магнiтна-рэзананснай тамаграфii.

— Новае абсталяванне дазваляе праводзiць абследаванне самых розных органаў i, ўвогуле, стану здароўя чалавека за адзiн сеанс. Адсутнiчае прамянёвая нагрузка на арганiзм, як, напрыклад, было пры рэнтгене. Аналагiчная германская апаратура стаiць у лепшых медыцынскiх установах свету, — падкрэслiў падчас «дэманстрацыi» свайго працоўнага месца доктар кабiнета магнiтна-рэзанаснай тамаграфii Дзмiтрый Дармаеў.

Напрыканцы зазiрнулi ў адзiн з аперацыйных пакояў. Клiнiка ў асноўным хiрургiчная, 540 месцаў у ёй аддадзена менавiта для гэтага профiлю. Кожны дзень у бальнiцы робiцца да 60 аперацый, i таму аперацыйныя блокi павiнны быць на адпаведным узроўнi. Медыцынскi персанал расказаў i пра сiстэму кандыцыяніравання памяшкання, i пра спецыяльныя панэлi на сценах. Але i без гэтага было зразумела, што аперацыйны блок у абласной бальнiцы — адзiн з лепшых. Створаны ўсе ўмовы для правядзення любых вiдаў аперацый. Клiнiка была пабудавана трыццаць гадоў таму, i з таго часу шмат чаго змянiлася. Але менавiта зараз урач атрымлiвае той вынiк ад праведзенай хiрургiчнай аперацыi, на якi разлiчваў.

Як зазначыў начальнiк упраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама Iван Лiпнiцкi, у Мiнскай абласной клiнiчай бальнiцы адрамантаваны чатыры аперацыйныя, праз месяц будуць мадэрнiзаваны яшчэ столькi ж. Дапамога медыцынскiм установам за кошт сродкаў з абласнога бюджэту сёлета будзе працягвацца. Восем раёнаў Мiншчыны чакаюць рамонту сваiх медыцынскiх устаноў. На чарзе — пытанне аб набыццi ў раённыя бальнiцы апаратаў «штучных нырак» i iншага абсталявання.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За два гады ўсiм жыхарам Мiншчыны, хто стаiць на чарзе, будзе праведзена аперацыя па эндапратэзаванню суставаў. Дзякуючы рэканструкцыi, Мiнская абласн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика