ВУП вырас на 110,9 працэнта...
Iгар ГРЫШЫН
У вынiку дынамiчнай i ўстойлiвай працы важнейшых галiн эканомiкi ў студзенi-лютым рост валавага ўнутранага прадукту ў рэспублiцы з улiкам змянення метадалогii разлiку iндэкса фiзiчнага аб’ёму прадукцыi прамысловасцi склаў 110,9 працэнта да аналагiчнага перыяду 2005 года пры прагнозе на год 107—108 працэнтаў, паведамляюць у Мiнэканомiкi.
Аб’ём знешнеэканамiчнага гандлю таварамi i паслугамi з разлiку ў фактычных цэнах склаў 139,2 працэнта да мiнулагодняга студзеня (прагноз на год — 108,3—109,3 працэнта), у тым лiку экспарт — 132,8 працэнта, iмпарт — 146,7 працэнта. У першым месяцы гэтага года сальда знешняга гандлю было станоўчым, у тым лiку сальда знешняга гандлю таварамi — 11,8 млн, паслугамi — 77,8 млн долараў. Гандлявала Беларусь са 129 краiнамi свету, тавары пастаўлялiся на рынкi 100 дзяржаў, iмпартавалася прадукцыя 114 краiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку дынамiчнай i ўстойлiвай працы важнейшых галiн эканомiкi ў студзенi-лютым рост валавага ўнутранага прадукту ў рэспублiцы з улiкам змянення мет
|
|