Эберхард Гiрлiх — ганаровы доктар БДУ
Надзея НIКАЛАЕВА
Вучоны савет Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта прыняў рашэнне аб прысваеннi звання ганаровага доктара БДУ прафесару Магдэбургскага унiверсiтэта Эберхарду Гiрлiху, якi вельмi шмат зрабiў для папулярызацыi дасягненняў беларускiх матэматыкаў у Еўропе.
Пад яго кiраўнiцтвам у Германii абаранiлi дысертацыi тры спецыялiсты БДУ. З 14 беларускiмi навукоўцамi прафесар Гiрлiх мае сумесныя навуковыя публiкацыi. Акрамя таго ён зрабiў больш за 50 сумесных з нашымi матэматыкамi дакладаў на розных мiжнародных канферэнцыях. Дзякуючы намаганням Эберхарда Гiрлiха, у 2004 годзе стартаваў сумесны праект з механiка-матэматычным факультэтам па падрыхтоўцы студэнтаў па спецыяльнасцi «камп’ютарная матэматыка». Дарэчы, у 1974 годзе Эберхард Гiрлiх, якi закончыў аспiрантуру ў БДУ, абаранiў у Мiнску кандыдацкую дысертацыю па матэматычнай кiбернетыцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоны савет Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта прыняў рашэнне аб прысваеннi звання ганаровага доктара БДУ прафесару Магдэбургскага унiверсiтэта Эб
|
|