Беларусь не згодная з вывадамi мiсii АБСЕ па назiранню за прэзiдэнцкiмi выбарамi
Кар. БЕЛТА
Дзейнасць мiсii назiрання АБСЕ ў Беларусi чарговы раз прадэманстравала: БДIПЧ з’яўляецца iнструментам агучвання загадзя сфармуляваных па ўказанню звонку вердыктаў. Беларускi бок не згодны з папярэднiмi заключэннямi i вывадамi мiсii АБСЕ па назiранню за прэзiдэнцкiмi выбарамi ў Беларусi. Яны скажаюць рэальнасць i не ўлiчваюць адкрыты i дэмакратычны характар выбарчага працэсу ў Беларусi.
Аб гэтым гаворыцца ў заяве Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi «Аб выбарах прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года», з якiм яно выступiла 22 сакавiка. У ёй таксама выказваецца шкадаванне аб тым, што вывады БДIПЧ, якiя не адпавядаюць рэчаiснасцi, былi выкарыстаны прадстаўнiкамi асобных дзяржаў i мiжнародных наглядальнiкаў для заяў, якiя мяжуць з умяшаннем ва ўнутрыпалiтычныя працэсы ў Беларусi. «Гэты факт толькi пацвярджае тое, што свае вывады аб выбарах у Беларусi яны зрабiлi задоўга да iх правядзення», падкрэслiваецца ў заяве МЗС. Работа мiсii АБСЕ стала пацвярджэннем вострай неабходнасцi рэфармавання дзейнасцi БДIПЧ АБСЕ ў галiне назiрання за выбарамi, аб чым Беларусь не раз заяўляла ў рамках АБСЕ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзейнасць мiсii назiрання АБСЕ ў Беларусi чарговы раз прадэманстравала: БДIПЧ з’яўляецца iнструментам агучвання загадзя сфармуляваных па ўказанню звон
|
|