Аляксандр Тапiлiн: «Развiццё малога прадпрымальнiцтва атрымала рэальную дзяржаўную падтрымку»Якiя аб’ёмы сродкаў запланавана накiраваць на фiнансаванне гэтай дзяржаўнай праграмы, на якiх умовах i хто рэальна мае магчымасць атрымаць фiнансавую падтрымку з боку дзяржавы для развiцця сваёй справы — гэтыя i iншыя пытаннi, якiя датычацца ўдасканалення айчыннага заканадаўства ў сферы малога прадпрымальнiцтва, былi тэмай прамой лiнii «Звязды» з удзелам намеснiка дырэктара дэпартамента па прадпрымальнiцтву Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi Аляксандра ТАПIЛIНА i намеснiка начальнiка ўпраўлення развiцця прадпрымальнiцтва Мiнэканомiкi Наталлi НIКАЛАЕВАЙ. Мiкалай Мароз, кiраўнiк прыватнай фiрмы, г. Мiнск — Дзяржаўная падтрымка гэтай катэгорыi суб’ектаў гаспадарання ажыццяўляецца згодна з дакументамi. Гэта Закон аб дзяржаўнай падтрымцы малога прадпрымальнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь ад 1996 года, Указ Прэзiдэнта Беларусi «Аб дзяржаўнай падтрымцы малога прадпрымальнiцтва» ад 1996 года № 262 i штогод прымаемыя ў рамках гэтых дакументаў праграмы дзяржпадтрымкi малога прадпрымальнiцтва. Гэтыя праграмы маюць пэўную структуру i зараз складаюцца з 8 раздзелаў. У першым раздзеле гутарка iдзе аб удасканаленнi заканадаўства, якое датычыцца падтрымкi i развiцця малога прадпрымальнiцтва. Потым iдзе фiнансава-крэдытная падтрымка, або пашырэнне магчымасцi доступу суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва да фiнансава-крэдытных рэсурсаў. Трэцi напрамак датычыцца ўдасканальвання iнфраструктуры падтрымкi прадпрымальнiцтва. У праграме прапiсаны шляхi па iнфармацыйнаму забеспячэнню i мiжнароднаму супрацоўнiцтву малога прадпрымальнiцтва, а таксама механiзм паляпшэння сiстэмы падрыхтоўкi i перападрыхтоўкi кадраў. Сёлета ў праграму быў занесены раздзел аб развiццi механiзмаў вытворчай кааперацыi буйных прамысловых прадпрыемстваў з малымi прадпрыемствамi. Яшчэ адзiн раздзел праграмы датычыцца ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кiравання з некамерцыйнымi арганiзацыямi. Кожны з гэтых раздзелаў прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў. — Аляксандр Уладзiмiравiч, з якога выдання прадпрымальнiкi могуць даведацца аб змесце дзяржаўнай праграмы па падтрымцы малога прадпрымальнiцтва? Змiцер Лойка, г. Мiнск — Праграма ў сродках масавай iнфармацыi не друкавалася. Гэта даволi вялiкi дакумент. Калi вы маеце жаданне вельмi дасканала разгледзець праграму, то гэта магчыма зрабiць у дэпартаменце па прадпрымальнiцтву ў Мiнiстэрстве эканомiкi па адарсу: г. Мiнск, вул. Мяснiкова 39. — Магчыма гэта так, але нас, прадпрымальнiкаў, шмат, i з кожным чыноўнiкi размаўляць не будуць. Было б добра зрабiць на гэты конт нейкую брашуру цi так званы «баявы лiсток» з галоўнымi напрамкамі. — Менавiта дзеля iнфармавання зараз i наладжана прамая лiнiя ў «Звяздзе». Сёння я растлумачу вам асобныя моманты. Па вынiках гэтай прамой лiнii выйдзе публiкацыя па названай тэматыцы. У даступным скарочаным выглядзе галоўныя моманты праграмы дзяржаўнай падтрымкi малога прадпрымальнiцтва будуць пададзены журналiстам у справаздачы аб прамой лiнii. Аб часе выхаду гэтых матэрыялаў можна даведацца па тэлефоне ў прыёмнай рэдакцыi. — Наша прадпрыемства выпiсвае «Звязду», i мы адсочваем усе цiкавыя матэрыялы эканамiчнай тэматыкi. — Спадар Тапiлiн, мяне больш цiкавiць практычнае пытанне. Як рэальна магчыма атрымаць дзяржаўную падтрымку для наладжвання вытворчасцi, напрыклад, пашыву адзення. Цi трэба дзеля гэтага падрыхтоўваць вялiкiя пакеты дакументаў? У якiм максiмальным аб’ёме выдаецца гэтая фiнансавая дапамога? Яна залежыць ад аб’ёмаў абароту зробленай прадукцыi цi ад iншых фактараў? Вiктар Саламаха, г. Жодзiна — Вас цiкавiць пытанне фiнансавай падтрымкi з боку дзяржавы? — Так, зараз у нас не хапае грошай для адкрыцця новай вытворчасцi, бо ўсе сродкi ў абароце. — Фiнансавая падтрымка малога прадпрымальнiцтва ў нашай краiне ажыццяўляецца за кошт сродкаў банкаў i нябанкаўскiх арганiзацый, якiмi з’яўляюцца крэдытныя кааператывы. Акрамя банкаў iснуе яшчэ дзяржаўная фiнансавая падтрымка. — Менавiта гэты напрамак мяне i цiкавiць. — На рэспублiканскiм узроўнi дзяржаўная фiнансавая падтрымка аказваецца Беларускiм фондам фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў. Адрас яго: г. Мiнск, вул. Серафiмовiча, д. 11, пакой 203, тэлефоны крэдытных аддзелаў: 230-81-91 i 298-35-34. Гэты фонд аказвае фiнансавую дапамогу па такiх напрамках, як крэдытаванне (маецца на ўвазе мiкракрэдыты) i выдзяленне маёмасцi на ўмовах фiнансавага лiзiнгу. Выдзяленне крэдытаў i лiзiнг ажыццяўляецца тэрмiнам да 12 месяцаў. — Мяне цiкавiць, якiя працэнты прадугледжваюць гэтыя крэдыты? — Фондам на вытворчасць за кошт сродкаў з рэспублiканскага бюджэту прапануюцца крэдыты па стаўках, якiя не павiнны быць больш за стаўку рэфiнансавання. Сёння гэтая стаўка складае 11 працэнтаў. Менавiта на такiх умовах прадпрымальнiк мае права атрымаць сродкi тэрмiнам да года. — На якi памер крэдытаў на такiх умовах я магу разлiчваць? — Па вынiках мiнулага года фондам былi выдадзены крэдыты, сярэднi памер якiх склаў каля 10 мiльёнаў рублёў. — Лiзiнг даецца таксама на год? — Тэрмiн дзеяння лiзiнгу можа быць працягнуты да 18 месяцаў. Гэта датычыцца тых момантаў, калi прадпрымальнiк набывае абсталяванне. Разам з тым, вы павiнны мець на ўвазе, што i па крэдыту, i па лiзiнгу клiент павiнен пакiнуць забеспячэнне. Гэта могуць быць аснаўныя сродкi прадпрыемства цi нешта iншае, што будзе з’яўляцца гарантыяй звароту дзяржаўных бюджэтных сродкаў. — Гэта датычыцца рэспублiканскiх сродкаў... — Так. Сёння на мэты фiнансавай падтрымкi малога прадпрымальнiцтва прадугледжаны сродкi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, якiя бяруцца з мясцовых бюджэтаў. Фiнансавая падтрымка суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў i абласных устаноў фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў ажыццяўляецца ў выглядзе пазык i кампенсацый працэнтаў па банкаўскаму крэдыту. Вы ўзялi, напрыклад, крэдыт на развiццё вытворчасцi па вырабу тавараў народнага спажывання. Гэты праект разглядаецца камiтэтам эканомiкi, упраўленнем па прадпрымальнiцтву, а потым мясцовай камiсiяй, дзе звяртаюць увагу на важнасць вытворчасцi для эканомiкi рэгiёну, з пункту гледжання сацыяльнай значнасцi, наконт колькасцi стварэння новых працоўных месцаў i гэтак далей. Пасля гэтага прымаецца рашэнне, дзе вiдам фiнансавай падтрымкi можа стаць дадатковая кампенсацыя банкаўскiх працэнтаў. Калi ў вас, умоўна, банк дае крэдыт пад 15 працэнтаў гадавых, то кампенсацыя на палову стаўкi рэфiнансавання штомесяц складзе 5,5 працэнта. — Гэта з’яўляецца даволi iстотнай дапамогай. — Заўважу, што ў вашым выпадку такое рашэнне павiнна будзе прыняць адпаведная камiсiя Мiнскага аблвыканкама. — Парайце, да каго мне трэба звярнуцца на месцы, каб атрымаць больш падрабязную iнфармацыю i ўвогуле алгарытм дзеянняў для атрымання дзяржаўнай фiнансавай дапамогi ў выглядзе частковай кампенсацыi банкаўскiх працэнтаў? Аляксандр Гальш, г. Мiнск — Вам трэба звярнуцца ва ўпраўленне прадпрымальнiцтва Мiнскага гарвыканкама, што знаходзiцца на плошчы Свабоды, 8. Там вам дадуць кантактны тэлефон супрацоўнiка, якi будзе вам дапамагаць; растлумачаць, якi пакет дакументаў трэба падрыхтаваць. Пасля падрыхтоўкi вамi дакументаў, будзе прымацца рашэнне. Адразу заўважу, што рашэнне не абавязкова будзе станоўчым, бо заявак вашы калегi па бiзнэсу падрыхтуюць шмат. Рашэнне будзе прымацца на конкурснай аснове з улiкам сацыяльных i эканамiчных фактараў рэгiёну, i адпаведна рэальных фiнансавых сродкаў, якiя накiроўваюцца на гэтыя мэты. Сяргей КУРКАЧ. (Працяг будзе.) Аляксандр Тапiлiн згадзiўся прадаставiць кантактныя тэлефоны аддзелаў i ўпраўленняў прадпрымальнiцтва ўсiх рэгiёнаў Беларусi. 1. Начальнiк упраўлення — намеснiк старшынi Камiтэта эканомiкi Мiнгарвыканкама Калiноўскi Аляксандр Аляксандравiч, тэл. 229-28-96. 2. Начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтва i лiцэнзавання Камiтэта эканомiкi Мiнскага аблвыканкама Пятровiч Аляксандр Эдуардавiч, тэл. 224-46-13. 3. Начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтва Камiтэта эканомiкi Брэсцкага аблвыканкама Мiхайлоўскi Васiль Мiхайлавiч, тэл. 23-30-44. 4. Начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтва Камiтэта эканомiкi Вiцебскага аблвыканкама Цвяткоў Валянцiн Мiкалаевiч, тэл. 36-38-58. 5. Намеснiк старшынi камiтэта эканомiкi — начальнiк аддзела прадпрымальнiцтва Гомельскага аблвыканкама Крывунь Марына Мiхайлаўна, тэл. 74-44-69. 6. Намеснiк старшынi камiтэта эканомiкi — начальнiк аддзела прадпрымальнiцтва Гродзенскага аблвыканкама Красцiн Аляксандр Мiкалаевiч, тэл. 74-34-24. 7. Намеснiк старшынi камiтэта эканомiкi — начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтва Магiлёўскага аблвыканкама Красоўскi Вiктар Мiхайлавiч, тэл. 31-00-65. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма дзяржаўнай падтрымкi малога прадпрымальнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь на 2006 год была зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi ад 1 лю
|
|