21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЮШЧАНКА НЕ РАЗЛIЧВАЕ НА СУМЛЕННАСЦЬ СВАЁЙ КАМАНДЫ?

Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка не выключае магчымасць выкарыстання адмiнiстрацыйнага рэсурсу на выбарах 26 сакавiка. Пра гэта кiраўнiк дзяржавы заявiў расiйскай газеце «Коммерсант».

У адказ на пытанне пра магчымае выкарыстанне адмiнрэсурсу кiмсьцi з членаў яго каманды Юшчанка заўважыў: «Я не выключаю гэтага». «Размова, перш за ўсё, iдзе пра органы мясцовага самакiравання. Сумленныя выбары — гэта як новая культура. Для 80 працэнтаў яна зразумелая, для 10 — прадмет абдумвання, а астатнiя 10 працэнтаў не ведаюць, што можна жыць iнакш», — сказаў украiнскi прэзiдэнт. На думку Юшчанкi, нiякiх сацыяльных узрушэнняў маючыя адбыцца выбары ў Вярхоўную раду i мясцовыя органы ўлады не выклiкаюць, бо «каналы фальсiфiкацыi» галасавання афiцыйнаму Кiеву ўдалося перакрыць. У той жа час спiкер Рады Уладзiмiр Лiтвiн заявiў «РIА Новости», што не выключае фальсiфiкацыi вынiкаў парламенцкiх выбараў.

БЕЗ СОЛI I ЗАПАЛАК ЖЫЦЦЁ НЕ ЦУКАР

Каля 59 працэнтаў расiян штодня сутыкаюцца з праблемай дэфiцыту ў крамах тавараў першай неабходнасцi, паведамляюць «Новые Известия», спасылаючыся на даследаванне, праведзенае Аналiтычным цэнтрам Юрыя Левады.

34 працэнты апытаных заявiлi, што з дэфiцытам такiх тавараў, як соль, цукар i запалкі, у апошнi час не сутыкалiся. Аднак для 59 працэнтаў рэспандэнтаў нястача тавараў першай неабходнасцi ў крамах з’яўляецца надзённай праблемай. Найбольш востра яна стаiць ва Уральскай, Паволжскай i Цэнтральнай акругах, а таксама ў гарадах з колькасцю насельнiцтва ад 10 да 500 тысяч чалавек.

44 працэнты апытаных звязваюць перабоi з пастаўкамi солi, цукру i запалак з iмкненнем гандляроў нажыцца на павышэннi цэн. 14 працэнтаў абвiнавачваюць у няхватцы цукру i солi Украiну. 7 працэнтаў насельнiцтва лiчаць, што гэта з’ява гаворыць пра будучы эканамiчны крызiс i ўсеагульны дэфiцыт.

АБАЯЛЬНАЯ СЦIПЛАСЦЬ МIЛЬЯРДЭРАЎ...

У спiсе аўтамабiляў, якiя водзяць самыя багатыя людзi планеты, амаль няма гучных марак, вядомых сваёй раскошай. Пра аўтавыбар мiльярдэраў расказаў амерыканскi часопiс Forbes.

Заснавальнiка кампанii Microsoft i самага багатага чалавека ў свеце Бiла Гейтса задавальняюць два сцiплыя Porsche. Кабрыялет 1991 года выпуску Porsche 911 Гейтс мог бы змянiць, тым больш што кампанiя стварыла ў 2005 годзе абноўленую версiю гэтай мадэлi. Калi Porsche 911 — гэта амаль радавы аўтамабiль, якi можна знайсцi ў гаражы любога заможнага амерыканца, то другi Porsche Гейтса мадэлi 959 — гэта сапраўды рэдкая машына. Усяго iх было выпушчана 230 штук. Прычым у ЗША гэта мадэль працяглы час была пад забаронай з-за неадпаведнасцi экалагiчным стандартам i нiзкiх паказчыкаў бяспекi. Уорэн Бафет, якi займае другое месца ў спiсе багачоў i валодае 42 мiльярдамi долараў, ездзiць на утылiтарным Lincoln Towncar Signature Series, 2001 года выпуску. Чаму самы ўдалы i скупы iнвестар свету выбраў менавiта гэты аўтамабiль, сказаць складана. Бафет мог купiць сабе i што-небудзь накшталт Ford Crown Victoria i зэканомiць яшчэ пару тысяч долараў...

Але нават Бафету далекавата да Iнгвара Кампрада — чацвёртага нумара ў спiсе самых багатых людзей свету — з яго Volvo 240 GL, 1993 года выпуску. Заснавальнiк кампанii IKEA, самы багаты чалавек Швецыi не жадае адрывацца ад народа, на якiм ён зарабляе свае мiльярды. Хоць у гаражы Кампрада i стаiць 13-гадовая Volvo 240 GL, на работу ён звычайна ездзiць на... аўтобусе! Дарэчы i ў больш доўгiх падарожжах мiльярдэр таксама аскетычны: ён лятае эканомкласам i спыняецца ў танных атэлях.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка не выключае магчымасць выкарыстання адмiнiстрацыйнага рэсурсу на выбарах 26 сакавiка. Пра гэта кiраўнiк дзяржавы заяв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика