Часовы прытулак
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
Погляд Цяжка паверыць, што сцiплая магiлка побач з няхай i не чужым домам — апошнi зямны прытулак экс-прэзiдэнта былой Югаславii Слабадана Мiлошавiча.Неяк гэта не па-славянску хаваць блiзкага чалавека за хатай. Ды i ўвогуле не па-людску, з якога боку нi паглядзець. Думаецца, што гэты кавалак зямлi на сямейным падвор’i Мiлошавiчаў у невялiкiм сербскiм гарадку Пажаравац (прыкладна 70 кiламетраў ад Бялграда), набыўшага шырокую вядомасць дзякуючы нараджэнню тут больш за 64 гады таму Слабадана, — часовае месца пахавання бадай самага вядомага ў свеце серба. Таксама не па-людску i тое, што не здолелi прыехаць праводзiць яго ў апошнi шлях самыя блiзкiя людзi: жонка, дзецi, сваякi. Прычына? Сённяшняя ўлада краiны не прадаставiла iм адпаведныя гарантыi бяспекi i яны, вiдаць, палiчылi за лепшае не прыязджаць. Хто ведае, можа сам Мiлошавiч, якi прадчуваў свой блiзкi канец, папрасiў iх аб гэтым. Не па-людску i тое, што ў жалобнай цырымонii развiтання, якая тры днi праходзiла ў бял-градскiм музеi гiсторыi Югаславii, нi разу не з’явiўся хто-небудзь з лiку афiцыйных прадстаўнiкоў урада Сербii i Чарнагорыi. Затое да труны была бясконцая чарга простых людзей, сяброў, паплечнiкаў па барацьбе, членаў сацыялiстычнай партыi, калег па рабоце i iншаземных палiтыкаў, сярод якiх, напрыклад, быў лiдар расiйскiх камунiстаў Генадзь Зюганаў, iншыя дэпутаты Думы. Сотнi тысяч людзей прыйшлi развiтацца са Слобам, як часта звалi ў Сербii Мiлошавiча. I гэтае народнае ўшанаванне памяцi далёка небясспрэчнага апальнага палiтычнага дзеяча, iмя якога на працягу апошнiх пяцi гадоў ганьбiлi як маглi яго працiўнiкi i ворагi, гаворыць аб многiм. У першую чаргу аб сапраўдных пачуццях велiзарнай часткi суайчыннiкаў да свайго былога лiдара. А па-другое, аб вялiкай, на мой погляд, памылцы ўлад, якiя не прыслухалiся да шматлiкiх прапаноў суграмадзян пахаваць С. Мiлошавiча як дзеяча нацыянальнага маштабу на бялградскiх могiлках на Алеi герояў. Тым не менш сербы дастойна развiталiся са знакамiтым нябожчыкам. Трохгадзiнны эмацыянальны жалобны мiтынг на цэнтральнай плошчы каля будынка Скупшчыны (парламент), на якi прыбылi людзi з усiх куткоў краiны, набыў абрысы ўсенароднага гора. Так i не асуджаны Гаагскiм мiжнародным трыбуналам С. Мiлошавiч для многiх сербаў застаўся героем, слаўным сынам свайго народа, непахiсным i смелым барацьбiтом за яго правы i свабоду, тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, годнасць яе грамадзян. Сербы не вераць у натуральную смерць С. Мiлошавiча, заключэнням заходнiх медэкспертаў, патрабуюць правесцi паўторную экспертызу. Дарэчы, з такой пазiцыяй згодны i афiцыйныя прадстаўнiкi нашай краiны. У каментарыi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — прэс-сакратара МЗС А. Папова ў сувязi са смерцю С. Мiлошавiча гаворыцца, што беларускi бок лiчыць неабходным правядзенне дакладнага раследавання ўсiх абставiнаў смерцi экс-прэзiдэнта былой Югаславii i iншых асоб, якiя заўчасна памёрлi ў Гаазе. Незвычайнае, надзвычай бурлiвае, супярэчлiвае i небязгрэшнае, з iмклiвымi ўзлётамi i падзеннямi жыццё выпала на лёс С. Мiлошавiча. Таксама i нетрадыцыйным было яго пахаванне. Ужо не першае стагоддзе Балканы раздзiраюць вострыя i жорсткiя канфлiкты на нацыянальнай i этнiчнай глебе. I абвiнавачваць у такiх маштабных сутыкненнях толькi С. Мiлошавiча, як iмкнуцца прадставiць гэта яго нядобразычлiўцы, па меншай меры некарэктна. Зразумела, кожная аналогiя ўмоўная i моцна «кульгае», але чамусьцi прыгадваецца лёс Напалеона Банапарта, якi больш за ўсё праявiў сябе ў захопнiцкiх войнах. Ён, як бы сёння сказалi, пасля няўдалага ваеннага путчe, быў сасланы на бязлюдны востраў i таксама памёр пры загадкавых абставiнах. Так бы мовiць, у тагачаснай турме тагачаснага Гаагскага мiжнароднага трыбунала. Як тады арыстакратычная элiта еўрапейскiх краiн толькi не ганьбiла карсiканца-узурпатара. Але з часам французы пахавалi свайго славутага iмператара ў Парыжы, дзе ён ляжыць у Доме iнвалiдаў побач са славутымi суайчыннiкамi, увекавечылi яго памяць у назвах вулiц, плошчаў i г.д. Пасля яго смерцi з якiх толькi пунктаў погляду не даследавалася шматгранная дзейнасць iмператара. Сёння рэдкi француз не ганарыцца тым, што яго радзiма дала свету такога чалавека. Таму здаецца, што перазахаванне С. Мiлошавiча на сталiчнай Алеi герояў — справа часу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжка паверыць, што сцiплая магiлка побач з няхай i не чужым домам — апошнi зямны прытулак экс-прэзiдэнта былой Югаславii Слабадана Мiлошавiча |
|