21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усенародная барацьба з сухотамi

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У 80-я гады мiнулага стагоддзя падавалася, што сухоты пераможаны, i ў некаторых краiнах нават спрабавалi лiквiдаваць службы, якiя змагалiся з гэтай iнфекцыйнай хваробай. Цяпер сiтуацыя зноў ускладнiлася, i Беларусь тут таксама не выключэнне.

Спецыялiсты лiчаць, што сваю ролю адыграла цыклiчнасць хваробы, а таксама сацыяльныя i экалагiчныя катаклiзмы — у прыватнасцi, Чарнобыльская катастрофа i распад Савецкага Саюза. Цяпер з’явiлiся новыя небяспечныя формы сухотаў — iмгненныя, ускладнёныя, устойлiвыя да лекаў.

Паводле галоўнага ўрача Магiлёўскага абласнога процiсухотнага дыспансэра Анатоля Прановiча, летась на Магiлёўшчыне памерла ад сухотаў 163 чалавекi, а ўпершыню было выяўлена больш за 700 хворых. Назiраецца некаторае памяншэнне ўзроўню захворваемасцi i смяротнасцi, але становiшча ўсё ж далёкае ад стабiльнага.

— Цяпер людзей ва ўсiм свеце хвалюе птушыны грып, але ў нас на яго яшчэ нiхто не захварэў i нiхто ад яго не памёр, — сказаў Анатоль Прановiч. — А сухоты — гэта рэальная пагроза жыццю i здароўю людзей.

На сухоты часцей за ўсё хварэюць людзi, якiя належаць да груп рызыкi: алкаголiкi i п’янiцы, беспрацоўныя, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волi, бамжы, а таксама i людзi, якiя пакутуюць ад хранiчных захворванняў i маюць слабы iмунiтэт. Урачы лiчаць, што ў гэтых групах рызыкi — 40 працэнтаў ад усяго насельнiцтва.

Урачы лiчаць, што змагацца з сухотамi павiнны не толькi медыкi, але i ўсё грамадства, як гэта ўжо было ў нашай гiсторыi. Роўна 95 гадоў таму ў Бабруйску ваенны доктар Аляксандр Лазарэвiч упершыню ў Беларусi арганiзаваў аддзел Усерасiйскай Лiгi барацьбы з сухотамi.

Для лячэння хворых за тым часам праводзiлi зборы ахвяраванняў — днi «Белага рамонка». У адным з iх брала ўдзел праўнучка Аляксандра Пушкiна Соф’я Калагрывава. Для таго, каб прыцягнуць да сябе ўвагу, дама экстравагантна апраналася: на галаве — чалма, праз плячо — стужка «Барацьба з сухотамi», у кошыку — кветкi, якiя атрымлiвалi ў якасцi падзякi ўсе дабрачыннiкi. У першы дзень «Белага рамонка» ў Бабруйску ў 1911 годзе сабралi 625 рублёў, бо людзi тады неабыякава ставiлiся да небяспечнай хваробы. Урачам хочацца, каб стаўленне грамадства было такiм i цяпер. Плануецца, што сёлета ўсё дарослае насельнiцтва Магiлёўскай вобласцi пройдзе рэнтгенафлюараграфiчнае абследаванне на сухоты.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 80-я гады мiнулага стагоддзя падавалася, што сухоты пераможаны, i ў некаторых краiнах нават спрабавалi лiквiдаваць службы, якiя змагалiся з гэтай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика